Міланскі «Інтэр» 20-ы раз стаў чэмпіёнам Італіі па футболе.
У панядзелак «Інтэр» (галоўны трэнер — Сімонэ Індзагі) дэ-факта ў гасцях на «Сан-Сіра» перамог «Мілан» з лікам 2:1 і за пяць тураў да фінішу выйграў залатыя медалі чэмпіянату.
У «Інтэра» — 86 балаў, у «Мілана» — 69, таму «нерадзуры» недасягальныя.
«Інтэр» 20-ы раз стаў чэмпіёнам краіны, у «Мілана» — 19 перамог, у «Ювентуса» — 36, у «Джэноа» — 9.
Тыдзень таму ўпершыню «Баер» выйграў чэмпіянат Германіі па футболе.
У чэмпіянаце Іспаніі «Рэал» за шэсць тураў да канца апярэджвае на 11 балаў «Барселону».
У чэмпіянаце Францыі ПСЖ за пяць тураў да фінішу на 11 балаў апярэджвае «Манака».
Моцная інтрыга закруцілася толькі ў англійскай прэм’ер-лізе, дзе на чэмпіёнства прэтэндуюць «Арсенал», «Ліверпуль» і «Манчэстэр Сіці».
Каментары