Літва следам за Польшчай гатова дапамагчы Украіне вярнуць мужчын прызыўнога ўзросту
Аднак канкрэтныя захады літоўскія ўлады пакуль не разглядаюць
Літоўскія ўлады заявілі аб гатоўнасці дапамагчы Украіне ў вяртанні мужчын прызыўнога ўзросту. Раней аб такім заявілі ўлады Польшчы.
Як сказаў міністр абароны Літвы Лаўрынас Кашчунас, канкрэтныя захады літоўскія ўлады пакуль не разглядаюць і будуць сачыць за тым, як будзе дзейнічаць Польшча, піша Бі-бі-сі.
«Напрамак правільны. У якія меры гэта пераўтворыцца, мусіць, пакуль цяжка сказаць. Мабыць, пра гэта трэба будзе казаць канкрэтна», — сказаў Кашчунас.
МЗС Украіны на гэтым тыдні аб'явіла аб спыненні афармлення дакументаў за мяжой грамадзянам Украіны ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў. Гэты крок звязаны з прынятым нядаўна ва Украіне новым законам аб мабілізацыі.
Па ацэнцы статыстычнай службы Еўрасаюза, у студзені 2024 года ў краінах ЕС знаходзіліся каля 4,3 млн грамадзян Украіны, у тым ліку каля 860 тыс. мужчын.
Каментары
Але
Калі Літва ці Польша не адправяць хоць адну брыагду ва Украіну, але дэпартуе украінцаў мужчын - выглядае гэта убога і трусліва.
Беларусаў - та ваюе ў разы больш чым "крутых" палякаў ды літувяй разам. Пры тым што нас меньш