Грамадства99

Хто тая жанчына, якая прымае дакументы ў кандыдатаў у прэзідэнты і дзяжурна дакладвае пра сумленнасць выбараў?

Алена Грыгаровіч — адзін з новых твараў беларускага Цэнтрвыбаркама. Расказваем, хто яна і адкуль узялася.

Алена Грыгаровіч. Фота: sb.by

Прымаць дакументы ў падкантрольных Лукашэнку прэтэндэнтаў у кандыдаты даручылі юрыстцы Алене Грыгаровіч. Яна ж на пасяджэннях агучвае перад членамі камісіі загадзя падрыхтаваны прысуд: чые дакументы ў норме, а каго з прэтэндэнтаў варта адсеяць.

Алене Грыгаровіч 39 гадоў. Родам яна з Маладзечна. Пасля школы пераехала ў Мінск і адвучылася на юрфаку БДУ. Па звестках «Белпола», сям'я жанчыны не мае аніякіх адметнасцяў. Муж працаваў у банку, бацькі таксама на звычайных працах.

З адметных фактаў, якія адшукала аб'яднанне былых сілавікоў пра Алену — яна ў 2020 годзе ездзіла ва Украіну разам з намеснікам начальніка ўпраўлення прававога забеспячэння Следчага камітэта Беларусі, палкоўнікам юстыцыі Сяргеем Паплаўскім. Праўда, невядома, ці магло сяброўства з ім паўплываць на кар'еру Алены.

Сяргей Паплаўскі. Фота з сайта СК

Па звестках праекта Digital intelligence team, Грыгаровіч з 2008 года працавала ў Галоўным упраўленні юстыцыі Мінскага аблвыканкама. Спачатку кансультанткай у судзе Вілейскага раёна, пасля на іншых пасадах унутры структуры. У выніку дарасла да пасады начальніцы ўпраўлення арганізацый прававога абслугоўвання.

Раней у медыя Грыгаровіч не свяцілася. Яна ўдзельнічала ў дзяжурных семінарах для юрыстаў і пасяджэннях Міністэрства юстыцыі, але не болей за тое.

Алена Грыгаровіч некалькі гадоў таму. Фота з яе старонкі Укантакце (архіўная копія)

У 2023-м жанчыну чакаў рост — яе ўзялі працаваць у ЦВК. Ды не проста ў ЦВК, а адразу на пазіцыю начальніка аддзела прававой, метадычнай і аналітычнай работы апарата ЦВК. Цяпер менавіта яна дзяжурна абвяшчае пра «адсутнасць фальсіфікацыяў» падчас выбараў і перыядычна каментуе нешта дзяржаўным медыя.

На гэтай пасадзе яна паспела выступіць з прамовай «Сучасныя тэхналогіі працы з выбаршчыкамі: досвед Рэспублікі Беларусь». Адбылося гэта на семінары ў Расіі, які называўся «Абарона электаральнага суверэнітэту краінаў СНД». Таксама ездзіла назіраць за выбарамі ў Казахстан.

Грыгаровіч на выбарах у Казахстане (на заднім фоне). Фота: egemen.kz

Падобна, што Грыгаровіч вучыцца або выкладае ў Акадэміі кіравання пры Лукашэнку — па звестках DIT, пазнака пра гэта ёсць у базе ФСЗН.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары9

  • Киса В
    05.11.2024
    «Современные технологии работы с избирателями: опыт Республики Беларусь» Большая волна задержаний — стало понятно, на кого в этот раз охотились КГБ и ГУБОПиК -новые технологии в действии
  • даведка
    05.11.2024
    ЦИК практически полностью состоит из бывших силовиков и супругов силовиков.
  • Жора
    05.11.2024
    Як адбываецца ўзаемадзеянне Байпола і НН? НН афармляе запыты на канкрэтнага чалавека, ці Байпол проста зліў усю базу?

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксей Дзікавіцкі расказаў, дзе будзе цяпер працаваць8

Даляр апусціўся за адзнаку 3,5 рубля3

У жонкі беларускага тэнісіста ў Пецярбургу сцягнулі залаты ланцужок4

Як у школьныя электронныя дзённікі трапіла рэклама піва? З'явілася тлумачэнне3

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі яшчэ з аднаго кірмаша ў Польшчы21

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы2

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Галоўнае
Усе навіны →