Адукацыйны праект ад Магілёўскага ўніверсітэта.
Зняволеныя Шклоўскай ВК-17 вучацца рабіць інтэрнэт-сайты. Такую адукацыйную праграму запусціў Інстытут павышэння кваліфікацыі і падрыхтоўкі кадраў МДУ імя Куляшова.
Заняткі ў анлайн-фармаце стартавалі 19 сакавіка і завершацца ў канцы мая. Праграма разлічана на 40 гадзін.
«Праграма прадугледжвае вывучэнне асноў дызайну сайтаў праз выкананне практычных заданняў, што выконваюцца слухачамі ў рэдактарах тэксту. Заданні носяць творчы характар і разлічаны на індывідуальныя тэмпы выканання», — распавёў аўтар праграмы Станіслаў Мікуліч.
Універсітэт супрацоўнічае з калоніяй з 2022 года. Тады для зняволеных правялі заняткі па Photoshop і Corel Draw.
Менавіта ў Шклоўскай калоніі 21 траўня 2021 года загінуў палітвязень Вітольд Ашурак.
Каментары