Фінска-расійская мяжа застанецца па-ранейшаму закрытай, вырашыў 4 красавіка ўрад Фінляндыі. Рашэнне аб закрыцці мяжы дзейнічае «на працягу нявызначанага тэрміну, але не даўжэй, чым неабходна», гаворыцца ва ўрадавым паведамленні.
Фінляндыя закрыла ўсе пункты пропуску на мяжы з Расіяй у лістападзе 2023 года, патлумачыўшы гэта наплывам нелегальных мігрантаў. Пасля гэта рашэнне неаднаразова працягвалася.
Цяпер улады Фінляндыі таксама не бачаць ніякіх прыкмет, што сітуацыя з мігрантамі паляпшяецца.
«Па меркаваннях органаў улады Фінляндыі, гаворка ідзе пра доўгатэрміновую сітуацыю. На працягу вясны не назіралася фактараў, якія можна лічыць істотным змяненнем сітуацыі. Пры гэтым надыходзячая вясна дае дадатковыя магчымасці да росту ціску.
На тэрыторыі Расіі паблізу ад мяжы з Фінляндыяй знаходзяцца сотні, нават тысячы людзей, якія змогуць стаць аб'ектам інструменталізаванай міграцыі ў Фінляндыю», — заявіла міністарка ўнутраных спраў Фінляндыі Мары Рантанен.
Чытайце таксама:
Фінляндыя сёмы год запар прызнана самай шчаслівай краінай у свеце
На тэрыторыі Фінляндыі і Швецыі ўпершыню ў гісторыі пройдуць вучэнні НАТА
«Возера НАТА». Як Захад перамог Расію ў Балтыйскім моры без адзінага стрэлу
Каментары