Свет1414

Імаверны прэм'ер Літвы: Штучныя абмежаванні для беларусаў нелагічныя. Беларусы дапамагаюць эканоміцы Літвы

Кандыдат на пасаду кіраўніка літоўскага ўраду Гінтаўтас Палуцкас лічыць, што беларусы ў Літве не робяць нічога дрэннага, а наадварот — дапамагаюць краіне расці, піша «Радыё Свабода». 

Гінтаўтас Палуцкас. Фота: Augustas Didžgalvis/Wikimedia Commons

Гінтаўтас Палуцкас з'яўляецца кандыдатам на пасаду прэм'ера ад Сацыял-дэмакратычнай партыі, якая атрымала перамогу на нядаўніх парламенцкіх выбарах.

Палітык адказаў на пытанне «Настоящего времени», што ён думае аб прапановах узмацніць жорсткасьць правілаў знаходжаньня і натуралізацыі для выхадцаў зь Беларусі ў Літве.

«Я нагадаю, што беларусаў мы як дзяржава запрасілі самі. Запрасілі, імкнучыся стварыць для іх дэмакратычныя і бяспечныя ўмовы для жыцця, працы і адкрыцця бізнесу, пасля таго, як спадар Лукашэнка чарговы раз — у двукоссях — «перамог» на выбарах у Беларусі. Казаць, што беларусы, якія прыехалі сюды, робяць нешта дрэннае, у мяне асабіста язык не павернецца. Тым больш што яны сапраўды робяць свой унёсак у нашу эканоміку і з’яўляюцца ўдзельнікамі рынку працы».

Паводле Палуцкаса, ніхто з беларусаў не стаіць на біржы працы з працягнутай рукой, просячы сацыяльнай дапамогі. Беларусы, на яго думку, дапамагаюць эканоміцы Літвы расці.

«Што да розных выклікаў у галіне бяспекі, без сумневу, мы разумеем, што розныя выведныя службы дзейнічаюць — тыя ці іншыя працэсы адбываюцца па ўсім свеце, у тым ліку і ў Літве. Нам трэба аналізаваць, ацэньваць і назіраць за пэўнымі рэчамі, якія знаходзяцца ў плоскасці нацыянальнай бяспекі.

Аднак штучныя абмежаванні, накшталт забаронаў вяртацца на радзіму ці бачыцца са сваякамі, няўстойлівыя і нелягічныя», — заявіў Палуцкас.

Ён дадаў, што супрацоўнікі беларускай выведкі, якія жадаюць уплываць на дыяспару і тых беларусаў, якія пераехалі ў Літву, могуць рабіць гэта і проста ў Літве, а не толькі на тэрыторыі Беларусі.

«Задача літоўскага Дэпартамента дзяржбяспекі палягае ў тым, каб гэтага не было. А штучныя абмежаванні не працуюць. Мы бачым прыклад Польшчы, дзе падобных абмежаванняў няма, і, зыходзячы з гэтага, мяркуем, што такую палітыку маглі б праводзіць і ў Літве», — заявіў Гінтаўтас Палуцкас.

Гінтаўтас Палуцкас — віцэ-старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы. Дэпутат Сейма. Нарадзіўся ў 1979 годзе ў горадзе Панявежыс. Па спецыяльнасці — матэматык-інфарматык. Таксама вывучаў права ў Віленскім універсітэце. Займаў пасаду кіраўніка гарадской адміністрацыі Вільні (2007—2009) і віцэ-мэра літоўскай сталіцы (2015—2019).

Каментары14

  • Як так?
    08.11.2024
    А літвінізм ? А пасягальніцтвы на першароднасьць ? :))

    Калі бяз жартаў, дык вельмі прыемна запэўніцца, што ў Ліетуве здаровы сэнс не госьць і не транзытны пасажыр.
  • %
    08.11.2024
    Ды няўжо ж!!!???? Не прызначаць яго прэм'ерам )
  • Gorliwy Litwin
    08.11.2024
    Адэкватны чалавек. Колькасць расійскіх шпіёнаў і агентаў уплыву сярод беларусаў у Літве гэта дзясяткі, Максімум пару соцень чалавек сярод некалькіх дзясяткаў тысяч. Так што службам бяспекі трэба дакладна фільтраваць тых нешматлікіх. І як мага больш бясплатных курсаў па літоўскай мове і гісторыі Літвы для ўсіх астатніх

Былая жонка Камісаранкі расказала, чаму схавала ад яго сваё мінулае вэбкам-мадэлі18

Былая жонка Камісаранкі расказала, чаму схавала ад яго сваё мінулае вэбкам-мадэлі

Усе навіны →
Усе навіны

Украінец-ухіліст захрас у цясніне ў гарах, яго выратавала кацяня2

Нарышкін заявіў, што Расія «блізкая да дасягнення мэт СВА ва Украіне», каб не адбылося «знясілення»19

Следчыя вызначылі абставіны жорсткага забойства, якое адбылося 16 гадоў таму ў Пінску

Прызначаны новы рэктар ЕГУ — ізноў не беларус28

Чатырох замежнікаў забілі ў Батумі, у забойстве падазраюцца таксама замежнікі

Амерыканскі калекцыянер адшукаў пашпарт, выдадзены дыпламатычнай місіяй БНР10

Ізраіль скарыстаўся безуладдзем у Сірыі і разбамбіў усё, што мог13

Мінчанка за 17 хвілін у таксі аддала 90 рублёў. Як так атрымалася?1

«У мяне прыём каштуе 120 рублёў, чаму я павінна працаваць за 44, бл**ь, рублі?!» Дактары абмяркоўваюць рэгуляванне цэн39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былая жонка Камісаранкі расказала, чаму схавала ад яго сваё мінулае вэбкам-мадэлі18

Былая жонка Камісаранкі расказала, чаму схавала ад яго сваё мінулае вэбкам-мадэлі

Галоўнае
Усе навіны →