На тэрыторыі Фінляндыі і Швецыі ўпершыню ў гісторыі пройдуць вучэнні НАТА
У панядзелак у паўночных частках Фінляндыі, Швецыі і Нарвегіі пачынаюцца маштабныя вайсковыя вучэнні «Nordic Response 24». Яны праходзяць пад кіраўніцтвам Нарвегіі, паведамляе Yle.fi.
Для Фінляндыі і Швецыі гэта самы значны ўдзел у міжнародных вучэннях за мяжой у гісторыі абарончых сіл, а таксама першы раз, калі краіны ўдзельнічаюць у вучэннях сумеснай абароны НАТА як члены абарончага Саюза.
Nordic Response — гэта маштабныя вайсковыя вучэнні на сушы, на моры і ў паветры. У іх возьмуць удзел агулам каля 20 000 вайскоўцаў з 14 краін. Фінляндыю прадставяць каля 4 100 вайскоўцаў.
Каментары