У Беларусі з'явілася новая кампанія — вытворца цыгарэт. Але не новае прозвішча яе ўладальніка
Міністэрства падаткаў і збораў апублікавала інфармацыю пра максімальныя рознічныя цэны на цыгарэты з фільтрам, якія пачнуць дзейнічаць з 1 сакавіка 2024 года. У гэтым спісе няма нічога асаблівага, акрамя таго, што ў спісе кампаній, якія выпускаюць цыгарэты ў Беларусі, з'явілася такая, якой раней не было — ТАА «Сентоні ПРО».
Паводле інфармацыі з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і ІП, кампанія «Сентоні ПРО» зарэгістраваная Мінскім гарвыканкамам 15 снежня 2023 года. Асноўны від дзейнасці пазначаны як вытворчасць тытунёвых вырабаў.
Прадпрыемствам заяўлены на сакавік максімальны рознічны кошт 29 марак пяці брэндаў — Vogue, Kent, Rothmans, Pall Mall і Lucky Strike.
Пра гэтую кампанію даведалася дадатковую інфармацыю рэдакцыя рэсурсу «МатолькаПамажы». Высветлілася, што яе юрыдычны адрас — горад Мінск, вул. Кальварыйская, дом 24, каб. 418.
Менавіта па гэтым адрасе знаходзіцца адзін з гіпермаркетаў «Карона» — сетка крам, якой валодае Павел Тапузідзіс, які таксама валодае і вядомай тытунёвай кампаніяй ТАА «Тытунь-Інвест».
Чытайце таксама:
Выявіліся сваяцкія сувязі паміж уласнікамі «Кароны» Паўлам Тапузідзісам і Віктарам Пятровічам
«Алексін — гэта Віктар, Тапузідзіс — гэта Дзмітрый». Захапляльная гісторыя бізнэсу Паўла Тапузідзіса
Тапузідзіс, Шаўцоў, Шакуцін… ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць фізічных і юрыдычных асоб Беларусі
Каментары
https://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/337306