Выявіліся сваяцкія сувязі паміж уласнікамі «Кароны» Паўлам Тапузідзісам і Віктарам Пятровічам
Як даведаўся Беларускі расследавальніцкі цэнтр, бізнэсменаў Паўла Тапузідзіса і Віктара Пятровіча звязвае не толькі сумеснае валоданне «Тытунь-Інвест» і прысутнасць у санкцыйным спісе ЗША.
У матэрыяле сцвярджаецца, што пляменнік Віктара Пятровіча — сын Паўла Тапузідзіса. Як так выйшла?
У Віктара Пятровіча ёсць сястра Галіна. Яна валодае кампаніяй па аптовай рэалізацыі лекаў і сродкаў медычнага прызначэння «Лігматон».
Па звестках «Кіберпартызанаў», у пашпарце Галіны Яўгенаўны Пятровіч пазначаны сын — Георгій Паўлавіч Пятровіч. У 2020-м годзе ён памяняў сваё прозвішча на Тапузідзіс.
Георгій таксама пазначаны як сын у дакументах самога алігарха, але не ў яго жонкі Ірыны.
Георгій Тапузідзіс пачынаў кар'еру ў «Тытунь-Інвест» у бацькі, пасля працаваў у EPAM Systems (2013-2020). Паралельна, у 2014, ён стаў сузаснавальнікам «Лігматона». Мяркуючы па звестках з базаў ДАІ, у 2021 ён быў першым намеснікам дырэктара кампаніі.
Чытайце яшчэ:
«Алексін — гэта Віктар, Тапузідзіс — гэта Дзмітрый». Захапляльная гісторыя бізнэсу Паўла Тапузідзіса
Павел Тапузідзіс: «Выдам загад і прымушу цябе любіць беларускую мову»
Каментары
Раследванне БРЦ высветліла, што гэта хлусня, тапузідзіс шчыльна сядзіць на абслугоўванні карупцыйных схем сям'і і атачэння лукашэнкі, а дыскутаваць магчыма толькі аб тым, менавіта чый ён гаманец і ў якой ступені ён гаманец.