9 студзеня ў Гомельскім абласным судзе пачынаецца разгляд крымінальнай справы супраць Анатоля Ванакова. Чалавек з такім жа імем і прозвішчам — чэмпіён свету па муай-тай 2016 года, піша «Гомельская вясна».
Судзіць Анатолія збіраюцца па ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Справу разглядае суддзя Вадзім Бабыроў.
Анатолій Ванакоў — чэмпіён свету па муай-тай IFMA у паўцяжкай вазе. Баец СК «Гладыятар» (Гомель). Свой фінальны бой у чэмпіянаце ён правёў, баксуючы з траўмаванай рукой.
Каментары