Грамадства33

Памёр Сяргей Чырык

15 снежня памёр відэааператар Сяргей Чырык, паведаміў у фэйсбуку палітык і грамадскі актывіст Сяргей Марцалеў. Яму было 64 гады.

«Усе, хто ў 90-я меў дачыненне да палітыкі ці СМІ, памятаюць чалавека з прафесійнай камерай. У яго захаваўся ўнікальны архіў пра тыя няпростыя для Беларусі часы. Вечная памяць Сяргею. Хай і пішу гэта запознена», — напісаў Марцалеў.

Сяргей Чырык не меў адмысловай адукацыі відэааператара, але зняў сотні рознафарматных стужак з хронікай знакавых падзеяў найноўшай гісторыі Беларусі. Утварэнне БНФ, першыя святкаванні Дня Волі, Дзядоў, Дня вайсковай славы, курапацкія і чарнобыльскія шэсці, пратэсты мінскіх рабочых і візіт Біла Клінтана — усё адлюстравалася на ягоных стужках.

Каментары3

  • Вечная памяць
    26.12.2023
    Ой, як так... Нестары яшчэ чалавек. Людзі! Дапамажыце сабраць усе відэа з яго архіва і захаваць для нашчадкаў!!!!
  • Знікаюць цэлыя сайты
    26.12.2023
    Вечная памяць , яшчэ Леанід Маракоў, даследчык рэпрэсій, памёр (даўно), і знік яго сайт з усімі яго кнігамі і апавяданнямі!...marakou.by
    Няма каму было аплаціць сайт, напэўна.
    Што робіцца! Знікае наша гісторыя ў нас на вачах!
    Як аднавіць?
    Дзе гэтыя ўсе айцішнікі? Якія ўмеюць з інтэрнэтам і сайтамі працаваць? Дзе іх нацыянальная памяць і самасвядомасць?
    Ці знойдзецца сярод маладога пакалення хоць хтосьці, хто захавае нашу гісторыю?....
  • беларуска
    27.12.2023
    Падзяліцеся, калі ласка, спасылкамі на ягоныя стужкі, вельмі хочацца паглядзець. Думаю, іх шмат хто з нас бачылі, але ня ведалі, хто іх аўтар

Алексіевіч: Я вярнуся, калі народ вернецца

Алексіевіч: Я вярнуся, калі народ вернецца

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, чаму расійскія турысты масава едуць у Беларусь9

Сур'ёзная аварыя пад Слуцкам — пяцёра трапілі ў бальніцу, адзін загінуў на месцы

Ілля Шкурын запаліў у чэмпіянаце Польшчы: выйшаў на замену і забіў два галы за 6 хвілін ВІДЭА5

Кватэры, якія знаходзяцца ў працэсе прыватызацыі, могуць зноў стаць дзяржаўнымі. Пры якой умове?

«Уціхамірцеся!» Азаронак кінуўся абараняць беларускія вуліцы ад Бондаравай. Але матывы ў яго свае11

Ваенкар заявіў, што расійскія дэсантнікі ў Курскай вобласці апынуліся ў акружэнні3

Расійскі баксёр і дэпутат Валуеў прыехаў у Жабінку і паблытаў Беларусь з Бранскай вобласцю9

«Прэзідэнты ЗША, якія ўплываюць на жыццё беларусаў». Найлепшыя твіты тыдня2

Расійскія чыноўнікі пахвалілі настаўнікаў, якія на загад беларуса надзелі шапачкі з фольгі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексіевіч: Я вярнуся, калі народ вернецца

Алексіевіч: Я вярнуся, калі народ вернецца

Галоўнае
Усе навіны →