Грамадства99

У Браславе затрымалі супрацоўнікаў Музея традыцыйнай культуры

Тэлеканалу «Белсат» стала вядома пра затрыманне супрацоўнікаў Музея традыцыйнай культуры ў Браславе. У дамах быў праведзены ператрус, затрыманая дырэктарка ўстановы.

Выстава «Калядныя ўзоры», якая праводзілася ў музеі ў 2022 годзе. Фота: braslav-star.by

Затрыманне адбылося ўначы напярэдадні выставы «Калядныя ўзоры», якая адкрылася ў музеі 22 снежня.

Паводле інфармацыі «Белсата», уначы ў чацвер у дамы да супрацоўнікаў Музея традыцыйнай культуры прыйшоў АМАП. Сярод затрыманых — загадчыца музея Элеанора Зінкевіч, яе муж, а таксама іншыя супрацоўнікі ўстановы.

У дамах усіх супрацоўнікаў быў праведзены «старанны ператрус», падчас якога знайшлі кнігі па гісторыі Беларусі, а таксама канфіскавалі стары дакумент з пячаткай, на якой выяўленая «Пагоня».

Некаторых супрацоўнікаў ужо адпусцілі, некаторыя, уключна з дырэктаркай, дасюль знаходзяцца ў міліцыі.

Прычыны затрымання не паведамляюцца.

У праграме выставы «Калядныя ўзоры» значыліся батлейка «Цар Ірад», майстар-класы, выстава вінтажных навагодніх цацак. Паведамляецца, што на выставу прыйшло шмат людзей, таму яе было вырашана не адмяняць, нягледзячы на тое, што супрацоўнікаў музея не было на месцы.

Каментары9

  • Гражданин
    23.12.2023
    Это про них писал "Священный Белавуд", а потом удалил пост? 
  • Дзеля справядлівасці
    23.12.2023
    Гражданин, не, там пра затрыманне беларускіх кіношнікаў у Варшаве за п'янку. 
  • Калматы Вожык
    23.12.2023
    Неяк, даўнавата,
    чытаў тыпу інтэрв’ю журналіста з ветэранам НКВД… -- Чаму пад арышт выпадкова траплялі,
    часам, простыя рабацягі, майстры,-- пытае журналіст. – Ну, проста выпадкова не
    магло быць! Значыць, гэта былі людзі, якія ўмелі думаць!—адказвае ветэран НКВД.

    Вось тое адбылося
    і ў Браславе і не толькі… Пазатрымалі ўжо ўсіх тых, хто ставіў лайкі, рабіў
    рэпосты, падпісаўся не на тыя каналы…

    Дзе яшчэ можа
    быць варожае кубло?  -- У музеі,
    напрыклад! Яны ладзілі розныя фэсты! “Меч Брачыслава”, памятаецца. Туды ж з’язджаліся
    розныя экстрэмісты, рыцары…

    А хто тыя
    міліцыянты! Дзеці вёскі! Выхадцы з нядобранадзейных сем’яў! А ў іх – нянавісць да
    адукаваных, ініцыятыўных…

    Ад сваіх знаёмых
    настаўнікаў вельмі часта чуў: “Усе мае двоечнікі у міліцыю пайшлі працаваць…”

Даляр па 4 рублі і зніжэнне заробкаў? Што чакае беларускую эканоміку пасля выбараў 2025 года2

Даляр па 4 рублі і зніжэнне заробкаў? Што чакае беларускую эканоміку пасля выбараў 2025 года

Усе навіны →
Усе навіны

Маці дырэктара Нацыянальнага музея Амана з Рэчыцы. Ён прывітаў Лукашэнку па-беларуску5

МЗС Расіі: Лічым неабходным удзел Беларусі ў перамовах па Украіне3

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы34

«У нас няма сіл вярнуць іх». Зяленскі — пра Крым і Данбас3

Першая ахвяра тонкага лёду

Мадэлі OnlyFans пачалі ва Украіне плаціць падаткі і ваенны збор. Колькі ўдалося сабраць?4

Аўтобус МАЗ згарэў у Пецярбургу2

Двое малых дзяцей ледзь не патанулі ў ваннай у Светлагорску

Махляры пішуць беларусам ад імя МТБанка і Альфа банка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр па 4 рублі і зніжэнне заробкаў? Што чакае беларускую эканоміку пасля выбараў 2025 года2

Даляр па 4 рублі і зніжэнне заробкаў? Што чакае беларускую эканоміку пасля выбараў 2025 года

Галоўнае
Усе навіны →