Трэнер першай ракеткі свету: WTA дапусціла памылку, дазволіўшы ўдзельнічаць у турнірах расіянкам і беларускам
«Проста ствараецца напружаная атмасфера, якая добра прадаецца», — сказаў Томаш Віктароўскі.
Трэнер першай ракеткі свету па выніках 2023 года Ігі Свёнтак Томаш Віктароўскі выказаў меркаванне аб тым, што WTA (Сусветная тэнісная асацыяцыя) зрабіла памылку, дапусціўшы расійскіх і беларускіх тэнісістак да ўдзелу ў турнірах.
«Ці ёсць нейкі асаблівы кантэкст у матчах Ігі з беларускай Сабаленка ці расійскімі гульцамі ў параўнанні з іншымі гульнямі? Не, на маю думку. Проста ствараецца напружаная атмасфера, якая добра прадаецца. Таксама, як было суперніцтва паміж Боргам і Макінроем, Сампрасам і Агасі, або Надалем і Федэрэрам».
«Ці была палітыка за гэтымі суперніцтвамі? Так, вядома, і WTA дапусціла памылку, дазволіўшы ўдзельнічаць у туры расійскім і беларускім гульцам. Цяпер няма сэнсу вяртацца да гэтага пытання. Жорсткае рашэнне павінна было быць прынятае з самага пачатку,» — піша Прессбол.
Нагадаем, што пасля Выніковага турніру WTA, які прайшоў у пачатку лістапада ў мексіканскім Канкуне, Іга Свёнтак вярнула сабе званне першай ракеткі свету. Арына Сабаленка была наверсе сусветнага рэйтынгу два месяцы.
Сабаленка больш не першая. Свёнтак вяртае сабе званне першай ракеткі свету
Арына Сабаленка запатрабавала павялічыць ёй заробак
Серэна Уільямс выразала з сумеснай фатаграфіі Арыну Сабаленка
Джокавіч першым у гісторыі пачаў 400-ы тыдзень на першым радку рэйтынга. Проста найлепшы
Джокавіч застаўся першай ракеткай свету па выніках года
Каментары