Эканоміка

Льготны крэдыт на беларускія тавары будуць выдаваць па новых правілах

Патрабаванні да таго, што лічыць беларускімі таварамі, будуць пастрожаны.

Крэдытная праграма «На родныя тавары» была падоўжаная на 2025 год, але ёсць змены.

«Спіс тавараў, якія туды будуць уключацца, мы будзем падвязваць да лакалізацыі вытворчасці. То-бок, калі вытворца, умоўна кажучы, мэблі проста купляе камплектуючыя дзесьці за мяжой і іх складае, то гэта не будзе лічыцца беларускім вытворцам. Мы будзем рабіць больш жорсткімі патрабаванні да лакалізацыі», — анансаваў першы намеснік міністра эканомікі Андрэй Картун, перадае БелТА.

Паводле яго слоў, у пастанове ўрада №80 «Аб пацверджанні вытворчасці прамысловай прадукцыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь» будзе прапісана, што такое «беларускі тавар». І спіс айчынных тавараў будзе істотна перагледжаны і дакладна будзе скарочаны, падкрэсліў першы намеснік міністра.

«Аб'ектыўна вельмі шмат вытворцаў мэблі, якія туды трапілі, выкарыстоўваюць больш за 90% імпартных складнікаў. Атрымліваецца, па сутнасці, што сродкі сыходзяць з нашай краіны, а цяпер мы будзем падтрымліваць тых, у каго высокі ўзровень лакалізацыі. Напрыклад, у нашых халадзільніках, дзе гэты ўзровень дасягае 70%», — сказаў ён.

На колькі працэнтаў тавар павінен быць беларускім, пакуль вырашаецца і будзе залежаць ад канкрэтнага тавару.

Спажывецкія крэдыты «На родныя тавары» пакуль што выдае толькі Беларусбанк на тры гады пад фіксаваную на ўвесь тэрмін крэдытавання стаўку 4% гадавых для набыцця тавараў беларускіх вытворцаў.

Каментары

Латушка: Рыжанкоў марыць стаць прэзідэнтам Беларусі і ненавідзіць Лукашэнку. Ён не пройдзе дэтэктар хлусні6

Латушка: Рыжанкоў марыць стаць прэзідэнтам Беларусі і ненавідзіць Лукашэнку. Ён не пройдзе дэтэктар хлусні

Усе навіны →
Усе навіны

БелАЗ збіраецца асвоіць выпуск тэхнікі для работ пад зямлёй2

У Славакіі праходзяць шматтысячныя пратэсты супраць прарасійскай палітыкі ўрада Фіцы8

Былы твар «Белсата» Алесь Залеўскі вярнуўся на тэлеканал10

Беларускія добраахвотнікі паставілі на ўкраінска-беларускай мяжы «перадвыбарчы» білборд ФОТЫ5

«Рэпарцёры без межаў» падалі на Лукашэнку ў Міжнародны крымінальны суд2

На датэрміновым галасаванні ўжо вывелі лічбу ў 35,99%6

У порт Тартуса прыйшлі расійскія караблі. Расія выводзіць войскі з Сірыі?4

Адбылася аварыя на каналізацыйным трубаправодзе ЦЭЦ-3 у Мінску3

Падчас «інтэрв’ю» на БТ Верамейчык спрабаваў патлумачыць Гладкай ролю Каліноўскага. «Мы, канечне, выразалі»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латушка: Рыжанкоў марыць стаць прэзідэнтам Беларусі і ненавідзіць Лукашэнку. Ён не пройдзе дэтэктар хлусні6

Латушка: Рыжанкоў марыць стаць прэзідэнтам Беларусі і ненавідзіць Лукашэнку. Ён не пройдзе дэтэктар хлусні

Галоўнае
Усе навіны →