Амаль дабудавалі — Нацыянальны стадыён у Мінску знялі з дрона ВІДЭА
Арэну на Ванеева абяцаюць адкрыць да канца года.
Будаўніцтва Нацыянальнага стадыёна ў Мінску завяршаецца. Нядаўна на арэне пратэсціравалі знешнюю падсветку.
Завершаны і мантаж сядзенняў. Мінгарвыканкам паказаў, як выглядае стадыён з вышыні птушынага палёту.
Национальный футбольный стадион - Видео: Мингорисполком / Telegram pic.twitter.com/ac6ROgVmqg
Футбольная арэна будзе разлічана на 33 тысячы гледачоў і стане самай змяшчальнай у краіне. Яе будуюць з 2020 года ў рамках кітайскага праекта. Стадыён абяцалі адкрыць да канца года.
Дарэчы, гуляць на стадыёне пакуль няма каму: беларускім камандам забаронена праводзіць хатнія матчы ў Беларусі праз санкцыі ў сувязі з вайной ва Украіне.
З кітайскай дапамогай у Мінску таксама пабудавалі міжнародны басейн — яго нядаўна афіцыйна адкрылі.
Каментары