У лабавым сутыкненні ў Светлагорскім раёне 14 лістапада загінуў чалавек, яшчэ адзін паранены, ён у рэанімацыі.
Прыкладна ў 18:40 у Светлагорскім раёне, паводле папярэдняй інфармацыі, 20-гадовы кіроўца аўтамабіля Acura пры абгоне выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе здзейсніў лабавое сутыкненне з аўтамабілем Daewoo, піша канал гомельскай ДАІ.
Аўтамабілем Daewoo кіраваў 23-гадовы хлопец. Ён памёр на месцы здарэння. Другі кіроўца шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы.
Абставіны ДТЗ высвятляюцца.
Каментары