Спорт1717

Арына Сабаленка запатрабавала павялічыць ёй заробак

Першая ракетка свету беларуска Арына Сабаленка і яшчэ 20 тэнісістак напісалі скаргу ў Жаночую тэнісную асацыяцыю (WTA) з патрабаваннем павялічыць ім заробак і палепшыць умовы спаборніцтваў.

Арына Сабаленка. Фота: Clive Brunskill / Getty Image 

Паводле інфармацыі выдання The Athletic, ліст падпісалі ў тым ліку чэмпіёнкі Уімблдана апошніх двух гадоў Алена Рыбакіна з Казахстана і Маркета Вондраўшава з Чэхіі, а таксама трохразовая фіналістка турніраў «Вялікага шлема» Онс Жабер з Туніса.

Тэнісісткі накіравалі ў арганізацыю трохстаронкавы дакумент 5 кастрычніка.

Паводле інфармацыі выдання, спартсменкі запатрабавалі гарантаванай аплаты працы ў памеры 500 000 даляраў для тэнісістак з топ-100, 200 000 — для гульцоў з рэйтынгамі 101-175 і 100 000 — для рэйтынгаў 175-250.

Таксама тэнісісткі папрасілі роўных прызавых з мужчынамі, кампенсацый у выпадку дэкрэтнага адпачынку або траўмаў, дапамог і льгот па догляду за дзецьмі, больш гнуткага раскладу турніраў.

Спартсменкі, як сцвярджаецца, папрасілі даць ім адказ да 13 кастрычніка, аднак не атрымалі яго. Замест гэтага кіраўнік WTA Стыў Сайман правёў сустрэчы з гульцамі 16 і 26 кастрычніка, на якіх тэнісісткі не атрымалі змястоўных адказаў на вылучаныя патрабаванні.

Раней Арына Сабаленка заяўляла, што вельмі расчараваная ўзроўнем арганізацыі выніковага турніру WTA ў мексіканскім Канкуне. Яна адзначыла, што адчувае непавагу з боку асацыяцыі.

У чэрвені WTA абвясціла аб пагадненні, якое будзе гарантаваць роўную аплату працы для мужчын і жанчын, але не раней за 2027 год для найбуйнейшых турніраў і за 2033 год для больш дробных. Некалькі вядучых тэнісістак заявілі, што не разумеюць, чаму ім даводзіцца чакаць так доўга.

Каментары17

  • Фіфіфі
    31.10.2023
    А актрысам з топ-100 порнхаба?
  • За Свабоду!
    31.10.2023
    Гэта яна пераблытала лукашэнкаўскую Беларусь з вольным светам. Колькі зарабіла, ўсё тваё, а зарабляе яна шмат. Гарантавць лідарам па паўміліёна даляраў у год, як яна хоча?
    Можа сустрэцца яшчэ раз з дыктатарам, ён можа і гарантуе. 1.000 даляраў дапамогі па беспрацоўю гарантуюць ўсім на Захапдзе, ў сярэднім. Можна вывесці дзяўчыну з калгасу, але нельга вывесці саўковы калгас з дзяўчыны.
  • За Свабоду!
    31.10.2023
    Спіс паказальны. Сабаленка гл.вышэй, Рыбакіна, былая расіянка, яшчэ адзін савок, чэшка відаць савок з Чэхаславакіі, ўзрост ня той, але відаць гены, туніска таксама не Захад. Калгас "Гарантуйце нам па 500" зноў на маршы. Толькі ўжо па 500 тысяч даляраў.

Аляксандр Лукашэнка пацалаваў ордэн, уручаны яму Пуціным16

Аляксандр Лукашэнка пацалаваў ордэн, уручаны яму Пуціным

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскае «Дынама» адмовілася ад падтрымкі фанатаў на гасцявых матчах Лігі канферэнцый у Польшчы і Фінляндыі3

Пад Пінскам наклалі арышт на бацькоўскую хату кіраўніка «Белсата»5

Расійскія войскі ўвайшлі ў Тарэцк на Данбасе6

На ЗША ідзе звышмагутны ўраган самай апошняй катэгорыі. З-за яго могуць увесці новую класіфікацыю3

Памёр Аляксей Тамілаў

У Луганскай вобласці загінуў яшчэ адзін беларус, які ваяваў за Расію10

Брытанская лабараторыя прапануе паслугі па кланаванні хатніх гадаванцаў3

З «Белшыны» знялі еўрапейскія санкцыі, але яна працягвае працаваць на расійскую ваенную машыну7

Бітва за час: хто першы ўсталюе гадзіннік на Месяцы?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка пацалаваў ордэн, уручаны яму Пуціным16

Аляксандр Лукашэнка пацалаваў ордэн, уручаны яму Пуціным

Галоўнае
Усе навіны →