Свет1717

Трамп выбраў Роберта Кенэдзі-малодшага міністрам аховы здароўя

Роберт Кенэдзі-малодшы ў гады пандэміі Covid-19 быў адным з самых вядомых праціўнікаў вакцынацыі, распаўсюджваючы фальшывыя тэорыі змовы аб бяспецы і эфектыўнасці вакцын.

Фота: Jose Luis Magana / AP

Абраны прэзідэнт Дональд Трамп абвясціў, што Роберт Ф. Кенедзі-малодшы стане яго наступным міністрам аховы здароўя і сацыяльных службаў. Гэтае рашэнне Трампа дадае ў спіс правакацыйных крокаў, якія падчас працэдуры ўхвалення ў Сенаце пакажуць ступень лаяльнасці рэспубліканцаў да будучага прэзідэнта, піша Радыё Свабода.

«Бяспека і здароўе ўсіх амерыканцаў — гэта самая важная роля для любой адміністрацыі», — напісаў Трамп у сацыяльнай сетцы X. «Усе павінны быць абаронены ад шкодных хімікатаў, забруджвальных рэчываў, пестыцыдаў, фармацэўтычных прадуктаў і харчовых дабавак, якія спрыялі крызісу аховы здароўя ў ЗША», — заявіў Трамп.

Ён запэўніў амерыканцаў, што Кенэдзі адновіць традыцыі Залатога стандарту навуковых даследаванняў, «каб пакласці канец эпідэміі хранічных захворванняў і зрабіць Амерыку зноў вялікай і здаровай!»

Тэлеканал CNN, як і многія амерыканскія і еўрапейскія СМІ, звяртае ўвагу на тое, што Роберт Кенедзі-малодшы ў гады пандэміі Covid-19 быў адным з самых вядомых праціўнікаў вакцынацыі, распаўсюджваючы фальшывыя тэорыі змовы аб бяспецы і эфектыўнасці вакцын.

Калі яго ўхваляць на пасаду галоўнага дзяржаўнага чыноўніка ў галіне аховы здароўя, Кенэдзі будзе кантраляваць працу Закона аб даступным медыцынскім абслугоўванні, Medicare і Medicaid.

Каментары17

  • Айбаліт
    15.11.2024
    А адкуль у рэдакцыі зьвесткі, што вакцыны бясьпечныя і эфэктыўныя? Я асабіста не вакцынаваўся зусім і не захварэў, а ведаю людзей, якія і не адзін раз вакцынаваліся, і ўсё роўна хварэлі, а некаторыя і паміралі. Вы спецыялісты ў медыцыне?
  • Жэка
    15.11.2024
    "фальшывыя тэорыі змовы аб бяспецы і эфектыўнасці вакцын".
    А ты, Бугай Дынько, адкуль ведаеш, што яны "фальшывыя"? Бо так CNN напісала?
  • Язэп
    15.11.2024
    Ботам, они не любят Россию. И да, они не любят Украину. То что делают Россия и Украина идет вразрез с американскими ценностями.

Лукашэнка адмаўляе, што Беларусь акупаваная Расіяй32

Лукашэнка адмаўляе, што Беларусь акупаваная Расіяй

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю ў Сірыі6

Артхаус у беларускай вёсцы. Новы спектакль Карняга, на які ізноў было амаль немагчыма выхапіць квіткі2

Даляр падаражэў упершыню за сем таргоў зніжэння і амаль адразу на тры капейкі

Украінец-ухіліст захрас у цясніне ў гарах, яго выратавала кацяня2

Нарышкін заявіў, што Расія «блізкая да дасягнення мэт СВА ва Украіне», каб не адбылося «знясілення»21

Следчыя вызначылі абставіны жорсткага забойства, якое адбылося 16 гадоў таму ў Пінску

Прызначаны новы рэктар ЕГУ — ізноў не беларус29

Чатырох замежнікаў забілі ў Батумі, у забойстве падазраюцца таксама замежнікі

Амерыканскі калекцыянер адшукаў пашпарт, выдадзены дыпламатычнай місіяй БНР11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка адмаўляе, што Беларусь акупаваная Расіяй32

Лукашэнка адмаўляе, што Беларусь акупаваная Расіяй

Галоўнае
Усе навіны →