Грамадства66

Мінчанка расказала, як змагла правезці ежу праз беларуска-літоўскую мяжу

Лайфхак рэальна спрацаваў, бацькі атрымалі ласункі.

Скрыншот відэа ў тыктоку

Нагадаем: з 3 чэрвеня 2024 года Літва забараніла ўвозіць амаль любыя прадукты харчавання і напоі з Беларусі. Першыя дні літоўскія мытнікі да гэтага ставіліся вельмі жорстка (былі нават сітуацыі, калі прымушалі выкідаць пакусаны яблык), але потым умовы ўсё ж змякчылі, дазволіўшы везці ссабойкі.

Мінчанка Вольга падзялілася ўласным досведам. Пачалося ўсё з таго, што яе маці, якая жыве ва Францыі, папрасіла дачку даслаць неабходныя лекі (у той краіне патрэбныя не прадаюцца). Тэарэтычна можна было замовіць іх ва Украіне, але з улікам дастаўкі лекі каштавалі б у 3-4 разы даражэй, чым калі набыць іх у Беларусі і даслаць самастойна з Літвы.

— Я пагадзілася гэта зрабіць. Канечне, мне не хацелася губляць магчымасць перадаць тату яго любімы зефір у шакаладзе — хаця б крыху, бо ў Францыі такога няма.

Таму разам з лекамі Вольга спакавала ў пасылку шмат прысмакаў.

@ismyspiration История как я провощила продукты из Беларуси в Литву #рецепт #вкусныерецепты #быстрыерецепты #myspiration #легкиерецепты #путешествия #история #историяизжизни #обзор #распаковка #посылка #литва #граница #врек #франция #тренд #полезно #советы #информация #vrek #viral_video #трип #вопросы #мукбанг #еданакамеру #семья #родители #помощь ♬ Clair de lune - Debussy , Soft Piano(1076685) - Noi m knot

— А шостай раніцы я стаяла на вакзале і чакала аўтобус. Ужо праз 8 гадзін, я апынулася ў Вільні.

Памежнікі пасылкай не цікавіліся. Першапачаткова дзяўчына планавала адправіць пасылку праз DHL Express, але гэтая служба дастаўкі шакіравала беларуску коштам. За пасылку вагой 2 кілаграмы ёй прапанавалі заплаціць 80 еўра.

У выніку Вольга скарысталася паслугамі дзяржаўнай пошты Літвы. Там кошт быў больш прыемным (18 еўра), але папярэдзілі, што ў сярэднім пасылка па Еўропе ідзе каля тыдня. Блогерка не спяшалася, таму ўмовы яе цалкам задаволілі.

Каментары6

  • Вольга
    15.11.2024
    Кожны раз, калі чытаю такія артыкулы думаю, няўжо ў той Францыі і насамрэч няма нейкіх лекаў? І няўжо зефіру ў шакаладзе там не знайсці? Навошта такія рызыкі для кавалачку цукру?! З-за гэтага ж усё на мяжы так марудна рухаецца.
  • Марыя
    15.11.2024
    Заплаціць 100 еўра за квіток у Вільнюс і назад, каб адправіць пасылку. Ну і аптымізацыя расходаў!
  • авось
    15.11.2024
    Т.е. гениальный лайфхак - тупо тянуть контрабас, надеясь на "авось мытники пакункам не зацiкавяцца". Ну, ок. Можно добавить ещё "этот рецепт подойдёт не всем" и тому подобное словоблудие

Амерыканка расказала, як выкладала ва ўніверсітэце ў Віцебску і нават дала пару ўрокаў міліцыі1

Амерыканка расказала, як выкладала ва ўніверсітэце ў Віцебску і нават дала пару ўрокаў міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

«У хляве сляды ад лап, усё ў крыві». Зграя сабак парвала дарагіх авечак пад Слуцкам2

Даляр абнавіў абсалютны максімум3

Бацька Калеснікавай абмяркоўваў з ёй магчымы зварот да Лукашэнкі аб памілаванні9

Адзін з раёнаў Мінска застаўся без святла1

Жыхар Брэста прадаваў месцы ў чарзе на мяжы. Колькі ён заплаціў штрафаў

Улад А4 адкрыў фірмовую краму ў мінскім ЦУМе2

Расійскія войскі прарваліся ў харкаўскі Купянск6

Амерыканец жадае вучыцца ў Беларусі. Вось што яго пужае5

«Да 15 гадзін — праца, пасля абеду — уборка ўсёй тэрыторыі без швабры». Палітвязень распавёў, як сядзеў за пратэсты ў калоніі для непаўналетніх1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканка расказала, як выкладала ва ўніверсітэце ў Віцебску і нават дала пару ўрокаў міліцыі1

Амерыканка расказала, як выкладала ва ўніверсітэце ў Віцебску і нават дала пару ўрокаў міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →