13-гадовы хлопчык падпаліў у інтэрнаце сухое галлё. З яго бацькі спагналі 288 тысяч рублёў
Пракуратура Бялыніцкага раёна выставіла пазоў у суд аб спагнанні з бацькі хлопчыка, па чыёй віне пацярпела 11-гадовая дзяўчынка, выдаткаў на аказанне ёй медыцынскай дапамогі.
13-гадовы школьнік 22 лістапада мінулага года, знаходзячыся з сябрамі ў інтэрнаце, падпаліў сухую галіну, якая ляжала на дзіцячым вазку.
У выніку ўзнік пажар, які распаўсюдзіўся на іншыя вазкі і аўтамабільныя крэслы, стэнды на сценах, а таксама закрануў фае інтэрната. На дзяўчынку, якая спрабавала выйсці з будынка на вуліцу, упалі гаручыя канструкцыі.
Яна атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні, небяспечныя для яе жыцця. Школьніца праходзіла працяглае лячэнне ў аддзяленні рэанімацыі, правёўшы ў стацыянарах 188 дзён.
Кошт расходаў на лячэнне перавысіў 288 тысяч рублёў.
Згодна з арт. закона «Аб ахове здароўя», юрыдычныя і фізічныя асобы, уключаючы ІП, якія прычынілі шкоду здароўю грамадзянам, пакрываюць арганізацыям аховы здароўя расходы на аказанне медыцынскай дапамогі пацярпелым.
Рашэннем суда пазовы былі ўхваленыя ў поўным аб'ёме — з бацькі хлопчыка спагнаны выдаткі на суму звыш 288 тысяч рублёў.
Каментары