Грамадства33

Пасажыры селі ў новыя аўтобусы МАЗ у Віцебску і «перанесліся» ва Уфу. Як так выйшла?

Віцебск урачыста атрымаў 10 новых аўтобусаў МАЗ. Аднак пасажыраў збянтэжыла адна дзіўная дэталь, піша «МотолькоПомогі».

Скрыншот «МотолькоПомогі»

Урачыстая перадача віцебскаму аўтобуснаму парку 10 новых аўтобусаў мадэлі «МАЗ-216047» адбылася напярэдадні.

Цырымонію пуску новых аўтобусаў на вуліцы Віцебска ўзначаліў асабіста старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, які ўручыў аўтапарку сертыфікат.

Тым жа вечарам аўтобусы выйшлі ў першыя рэйсы, але пасажыраў збянтэжыла адна дэталь.

Яны заўважылі, што на інфармацыйных табло транслююцца незнаёмыя ім назвы аўтобусных прыпынкаў, якіх у Віцебску ніколі не было. Напрыклад, «вул. Мубаракова»і «Інстытут вочных хвароб».

У выніку высветлілася, што гэтыя прыпынкі знаходзяцца ў расійскай Уфе, а Віцебск, мяркуючы па ўсім, атрымаў аўтобусы, якія прызначаліся зусім не для яго.

Продажы беларускіх аўтобусаў МАЗ у Расію сёлета рэзка скараціліся. Апошнія два гады з'яўлялася шмат паведамленняў пра тое, як нешта з беларускай тэхнікі ў розных расійскіх гарадах загарэлася або сапсавалася якім-небудзь іншым чынам. Навіны аб пылаючых у Расіі аўтобусах МАЗ сталі штодзённасцю.

Каментары3

  • ЯНКА
    15.11.2024
    👀 Пасажыры глядзелі на табло ў аўтобусе й ня верылі вачам сваім. І рыхтык у тэй час на ім зьявіўся надпіс «Наступны прыпынак Інстытут вочных хваробаў».
  • Швейк
    15.11.2024
    В Витебск попала партия автобусов предназначенная для Уфы от которой отказались по соображениям пожарной безопасности.Хай горят беларусики
  • Ганьба
    15.11.2024
    Добра, што не ў Казань. А то заходзяць такія й чуюць з дынамікаў: Наступны прыпынак - Хадзі Такіаш... Махаббат пыяласын, атасын, карасын. Кузде куз, кузде куз...

Стала вядома, якія дні будуць выходнымі на Новы год

Стала вядома, якія дні будуць выходнымі на Новы год

Усе навіны →
Усе навіны

Прарасійская палітык на чале амерыканскай разведкі? Гэта як паглядзець13

Узламаная ўнутраная сетка Нацыянальнага банка Беларусі. Што вядома?10

«Сёння выбары сапраўдныя, а не як у 2020-м». Гайдукевіч запэўнівае, што не будзе здымацца з выбараў8

Першая віцэ-мэр Мінска Надзея Лазарэвіч прайшла праз затрыманне, муж застаўся ў СІЗА13

У Расіі мужчына, які выдаваў сябе за ўдзельніка «СВА» і спрабаваў утапіць дзяўчыну праз сінія валасы, пайшоў з турмы на вайну і загінуў7

Рэзідэнты ПВТ пералічылі грошы на выбарчую кампанію Лукашэнкі13

«Яндэкс Go» тлумачыць рост цэн на таксі: у Мінску кіроўцаў на лініі стала на 35% менш

Дзім Дзімыча не ўзялі ў лукашэнкаўскую «Белую Русь»3

Латушка даў паказанні ў Нацыянальнай пракуратуры Польшчы. Справа — пра замах на яго3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, якія дні будуць выходнымі на Новы год

Стала вядома, якія дні будуць выходнымі на Новы год

Галоўнае
Усе навіны →