Свет11

Польская пракуратура расследуе парушэнні ў візавай праграме для айцішнікаў — ёй карысталіся тысячы беларусаў

Візавай праграмай Poland. Business Harbour скарысталіся больш за 88 тысяч беларусаў.

Магчымыя злоўжыванні пры рэалізацыі праграмы расследавала парламенцкая камісія. Як высветлілася, праграма Poland. Business Harbour, якая была прызначаная для пераезду IT-спецыялістаў з Беларусі і шэрагу іншых краін, была рэалізаваная па-за абавязковымі працэдурамі, без кансультацыі з МЗС і без заключэння спецслужбаў.

У камісіі лічаць, што праграма наогул была ўведзена незаконна, піша Rzeczpospolita.

«Не была прынятая нават пастанова Савета Міністраў, і МЗС паставілі перад фактам, які адбыўся. Аказваўся ціск на консулаў, каб яны нават не правяралі кампетэнтнасць людзей, якія атрымалі візы PBH. Іх масава выдавалі ўсім ахвотным», — заявіў старшыня парламенцкай камісіі па расследаванні візавага скандалу Марэк Сова.

Праграма была ўведзена ў верасні 2020 года для беларускіх айцішнікаў і членаў іх сем'яў. Віза PBH давала права на працу ў Польшчы. Праз год дзеянне праграмы пашырылі на Украіну, Грузію, Малдову, Арменію і Расію. Аднак, як аказалася, візы выдаваліся і грамадзянам іншых краін, уключаючы Індыю, Ірак, Паўднёвую Карэю, Японію і Азербайджан.

«Мы не ведаем чаму, але гэта была праграма, арганізаваная ў спешцы, мэтай якой была не сама праграма, а атрыманне візы. Хоць віза PBH фармальна была нацыянальнай візай, якая дазваляе працаваць толькі ў Польшчы, яна давала яе ўладальніку права перасоўвацца па ўсёй зоне Шэнгена.

Больш за тое, нам вядомыя такія выпадкі. Грамадзяне Індыі выкарыстоўвалі візу PBH, каб трапіць у ЗША праз Мексіку», — расказаў Сова.

За тры гады, да 30 верасня 2023 года, МЗС выдаў 93 512 віз PBH.

Большасць з іх атрымалі грамадзяне Беларусі — 88 529 чалавек, затым украінцы (1 471 чалавек) і расейцы (2 524 чалавекі), уключаючы тых, хто атрымаў візы ўжо пасля пачатку вайны ва Украіне.

Пры гэтым з 2020 года на падставе віз PBH у Польшчу ўехала ўсяго каля 13,5 тысячы замежнікаў, гэта значыць толькі кожны сёмы ўладальнік такой візы фактычна перасек мяжу. Дзе падзеліся астатнія 80 тысяч чалавек, польскія ўлады не ведаюць.

Сваё расследаванне правяло і Польскае агенцтва інвестыцый і гандлю, якое ўдзельнічала ў праграме. Вынікі расследавання былі перададзеныя ў пракуратуру. Дэталі не раскрываюцца, аднак вядома, што ў агенцтве не было механізмаў рэальна пракантраляваць лёс людзей, якія атрымлівалі візы PBH.

Пакуль пракуратура расследуе справу, парламенцкая камісія збіраецца абвінаваціць былога прэм'ер-міністра ад «Права і справядлівасці» Матэвуша Маравецкага і яшчэ некалькі экс-чыноўнікаў у неналежным выкананні абавязкаў.

Праграму PBH закрылі ў студзені 2024 года па рашэнні міністра замежных спраў Радаслава Сікорскага. У МЗС тады заявілі, што праграма не апраўдала чаканняў, а візы выкарыстоўваліся не па прызначэнні.

Каментары1

  • user
    16.11.2024
    Как бы там ни было, в Польшу благодаря этой программе переехало много айтишников из Беларуси. Результат для Польши положительный, потому что это выгодно стране. Те, кто вводил эту программу явно умнее тех, кто её отменил

«Я павінен пазваніць нашаму куратару». Як завозілі мігрантаў у Беларусь — цікавыя дэталі з перахопленых тэлефонных размоў1

«Я павінен пазваніць нашаму куратару». Як завозілі мігрантаў у Беларусь — цікавыя дэталі з перахопленых тэлефонных размоў

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі затрымалі «турагентку» з Мінска, якая нібыта абдурыла дзясяткі беларусаў

Тэмпы датэрміновага галасавання нарастаюць: ужо 17,67%9

За два дні датэрміновага галасавання праз выбарчыя ўчасткі прагналі траціну супрацоўнікаў сістэмы МНС2

Пасольства Італіі заўважыла, што за ягонай спінай займаюцца махлярствамі з візамі1

У Мексіцы на пляж вынесла рыбіну, якая прарочыць катаклізмы3

Кіроўцу ў ізалятар, фуру на штрафпляцоўку. Дальнабойшчыкі — пра праверкі і затрыманні на мяжы4

Трамп заклікаў Расію неадкладна спыніць вайну, іначай пагражае крутымі мерамі35

У Варшаве здаюць пакой за 520 даляраў за месяц. Сацсеткі ў шоку ад цаны5

Кая Калас: Спецслужбы папярэджваюць, што Расія можа напасці на Еўрасаюз у 2028 годзе4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я павінен пазваніць нашаму куратару». Як завозілі мігрантаў у Беларусь — цікавыя дэталі з перахопленых тэлефонных размоў1

«Я павінен пазваніць нашаму куратару». Як завозілі мігрантаў у Беларусь — цікавыя дэталі з перахопленых тэлефонных размоў

Галоўнае
Усе навіны →