Выніковы мужчынскі турнір 2023 года толькі стартаваў, але серба ўжо не дагнаць у рэйтынгу.
У сваім першым матчы на выніковым турніры ATP (Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў) Новак Джокавіч адолеў у трох сэтах 20-гадовага датчаніна Хольгера Рунэ 7:6 (7:4), 6:7 (1:6), 6:3 і забяспечыў сабе першае месца ў рэйтынгу па выніках года.
Яго адрыў ад іспанца Карласа Алькараса складае 1690 балаў, тады калі за перамогу ў фінале можна атрымаць 1500 балаў.
«Для мяне самая вялікая мэта зараз — скончыць сезон гульцом № 1 у свеце, так што, спадзяюся, мне ўдасца дамагчыся гэтага. Мне патрэбна адна перамога, так што спадзяюся, што гэта адбудзецца. І, вядома, мне хацелася б выйграць турнір. Але гэта мэта, а потым паглядзім, што будзе», — казаў Джокавіч перад турнірам.
У серба 97 перамогаў на турнірах, прычым 24 перамогі на турнірах Вялікага шлема (г. зн., Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі, Адкрытым чэмпіянаце Францыі (Ралан Гарос), Уімблдонскім турніры і US Open), а таксама ён шэсць разоў станавіўся пераможцам Выніковых турніраў.
Сёлета Новак перамог на трох з чатырох турніраў Вялікага шлема: у Аўстраліі, Францыі і ЗША.
Выніковы турнір у жанчын выйграла Іга Свёнтак, якая вярнула сабе першае месца ў рэйтынгу.
Каментары