Свет33

Памерла праўнучка Францішка Багушэвіча

Пайшла ў лепшы свет пані Крыстына Шманьда — праўнучка класіка беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча. Сумную навіну з Варшавы паведаміў у фэйсбуку журналіст Віктар Шукеловіч.

Крыстына Шманьда нарадзілася ў 1932 годзе ў леснічоўцы Падзялёная пад Смаргонню. Тады гэта быў Ашмянскі павет Віленскага ваяводства ў складзе Польшчы. Яе маці — Станіслава Тамашэўская — была сярэдняй дачкой Тамаша Багушэвіча, сына слыннага паэта і абаронцы беларускай мовы Францішка Багушэвіча.

«Калі Крыстыне было 7 гадоў, яе разам з маці і братам бальшавікі выслалі ў Сібір. Большасць яе ўспамінаў з тых часоў была пра ежу: пра дзікую моркву на лузе, кіслую капусту, сланечнікавую макуху з фабрыкі алею, ляндрынку ад суседа, якая тады здалася ёй найвялікшым смакоццем у свеце…», — піша Віктар Шукеловіч. 

З бальшавіцкага палону сям'я Тамашэўскіх здолела выбрацца ў 1942 годзе, калі ў СССР падчас Другой сусветнай вайны фармавалася польская Армія Андэрса. Спачатку Тамашэўскія перабраліся ў Персію, а пасля ў Індыю. 

Толькі пасля Другой сусветнай вайны, у 1947 годзе, Станіслава Тамашэўская з дзецьмі змаглі пакінуць Індыю ды выехаць у Польшчу, дзе ўз’яднання з сям’ёй чакаў муж і бацька — Юзаф Тамашэўскі. Падчас вайны ён змагаўся ў Арміі Краёвай на Ашмяншчыне, а пасля заканчэння баявых дзеянняў здолеў выехаць у Польшчу на землі, атрыманыя ад Нямеччыны.

Сям'я Тамашэўскіх жыла ў горадзе Гіжыцке на Мазурах. Крыстына ж пасля заканчэння хімічнага факультэта ў Познані пераехала разам з мужам, хімікам і музыкам, у Варшаву. Тут яна працавала настаўніцай хіміі ў школе.

У 2017 годзе Крыстына Шманьда падзялілася ўспамінамі пра нялюдскія здзекі, голад, хваробы ды страх з журналістам тэлеканала «Белсат».

Ніхто з непасрэдных нашчадкаў Францішка Багушэвіча цяпер не жыве ў Беларусі — некаторыя з іх перабываюць у Польшчы, а частка выехала ў ЗША.

Каментары3

  • Цікава
    28.11.2023
    А чым ёсьць ляндрынка? Мо, хтосьці паведае.
  • Алесь
    29.11.2023
    Гугла кажа , што гэта цукеркі.ледзянцы, мабыць самаробныя у той час...
  • Цікава
    29.11.2023
    Алесь, Дзякуй

У Мінску затрымалі партнёраў Мазепіна па «Уралкаліі», адных з самых багатых беларусаў Расіі5

У Мінску затрымалі партнёраў Мазепіна па «Уралкаліі», адных з самых багатых беларусаў Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Панаме затрымалі беларуса «за эканамічнае злачынства»2

Жыхароў расійскіх рэгіёнаў масава выстройвалі ў надпісы ў гонар 72-годдзя Пуціна12

У жодзінскай паліклініцы абвяргаюць, што ў іх у рэгістратуры памёр мужчына5

Беларус, які галадаў у Клайпедзе з-за немагчымасці вывезці аўтамабіль, цяпер пратэстуе за акіянам19

У Турцыі выкрылі буйное махлярства з замежнымі турыстамі. Іх возяць па славутасцях, якіх не існуе1

МНС папярэдзіла пра магчымыя 12-гадзінныя перабоі з выклікамі экстранных службаў1

За апошні год у Ізраіль рэпатрыяваліся 795 грамадзян Беларусі8

Лукашэнка падпісаў указ, які дазваляе збіваць дроны любым сілавікам16

Жазэп Барэль ведае, як скончыць вайну ва Украіне за два тыдні. Але гэта не ягоны варыянт4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску затрымалі партнёраў Мазепіна па «Уралкаліі», адных з самых багатых беларусаў Расіі5

У Мінску затрымалі партнёраў Мазепіна па «Уралкаліі», адных з самых багатых беларусаў Расіі

Галоўнае
Усе навіны →