Гісторыя1212

Ці можа наменклатура старога рэжыму падтрымаць рух за перамены? Вось што нам кажа прыклад Літвы

Літоўскі гісторык Саулюс Грыбкаўскас у новым выпуску ютуб-канала «Няпростая гісторыя» распавёў, якую ролю літоўская савецкая наменклатура адыграла ў палітычнай трансфармацыі і стварэнні незалежнай Літвы, як яна далучылася да нацыянальнага фронту і што з ёю было пасля аднаўлення незалежнасці.

Альгірдас Бразаўскас. Фота: Jerry Bergman / Gamma-Rapho via Getty Images

Разуменне логікі паводзін наменклатуры важнае для разумення працэсаў, якія ідуць ці могуць адбыцца ў сучаснай Беларусі. Але гэтая тэма цяпер знаходзіцца ў цені шмат якіх іншых гістарычных сюжэтаў.

Літоўскі гісторык Саўлюс Грыбкаўскас займаецца даследаваннем гісторыі познесавецкага перыяду Літвы. У сваім інтэрв'ю беларускаму палітолагу Андрэю Казакевічу ён сярод іншага тлумачыць ролю наменклатуры ў працэсах палітычнай трансфармацыі канца 1980-х — пачатку 1990-х гадоў.

Асаблівасці літоўскай наменклатуры

Грыбкаўскас адзначае, што яго даследаванне не дазваляе гаварыць аб тым, што працэсы перабудовы нейкім чынам прывялі да зменаў у літоўскай наменклатуры. Калі глядзець у больш далёкай перспектыве, то для літоўскай наменклатуры вельмі важна было мець сувязь з народам.

Гэта тлумачыцца тым, што з-за сваёй малалікасці і неўплывовасці яна была вельмі ўразлівай. Гэта адрознівае яе ад беларускай, якая мела падтрымку ў ЦК КПСС у асобе Кірылы Мазурава (былы першы сакратар ЦК КПБ. Быў членам Палітбюро ЦК КПСС у 1965-1978 гадах).

У савецкіх «нацыянальных рэспубліках» існаваў інстытут другога сакратара — пасада, на якую дасылаліся асобы з Расіі. «Гэты чалавек адказваў за падбор кадраў. Ён меў вялікі ўплыў і кантраляваў у тым ліку дзейнасць першага сакратара ды іншых наменклатурных работнікаў».

Але з другога боку, другі сакратар змякчаў палітыку першага сакратара, рабіў яе менш аўтарытарнай.

«Першы сакратар не мог быць аўтарытарным, бо калі нешта здарыцца, то скаргі праз другога сакратара дасягнуць Масквы. І будуць непрыемнасці. Гэта рабіла кіраванне больш дэмакратычным, калегіяльным».

Літоўская наменклатура і рух за незалежнасць

У той жа час літоўская наменклатура не магла ігнараваць грамадскую думку ў імкненні да незалежнасці. Гісторык тлумачыць, як адбылося аб'яднанне наменклатуры і дэмакратычнага руху:

«Наменклатура знайшла супольнага ворага. Ім стаў другі сакратар — пасланнік Масквы. «Давайце збяромся з сіламі і выганім яго», — гэта становіцца супольнай мэтай як «Саюдзіса», так і літоўскай наменклатуры. «Калі б не Масква, мы б добра жылі. Нам неабходна даць самакіраванне, каб мы рашалі пытанні эканамічнага развіцця», — гаварыла наменклатура. Гэта быў крок да незалежнасці».

У выніку другім сакратаром быў прызначаны Уладзімір Бярозаў, які быў мясцовым выхадцам з рускай сямʼі. Масква яго прызначэння не прыняла. «А калі Масква не прымае, то Бярозаў становіцца самым вялікім рэфарматарам у літоўскай кампартыі. Ён выступае за тое, каб яна аддзялілася ад саюзнай».

Бярозаў ідзе на канфлікт з Масквою. А калі першым сакратаром ЦК кампартыі Літвы Бразаўскаса [1988 год] падштурхоўвае яго прыслухоўвацца да таго, што кажуць больш радыкальныя нізавыя партыйныя арганізацыі ва ўніверсітэтах, Акадэміі навук.

І літоўская кампартыя становіцца першай, якая ў снежні 1989 года аддзяляецца ад КПСС. У выніку яна атрымлівае шмат бонусаў у вачах грамадства. Тым не менш, прайграе [парламенцкія] выбары ў лютым 1990 года. І становіцца апазіцыяй».

Саулюс Грыбкаўскас Saulius GrybkauskasСаулюс Грибкаускас
Гісторык Саўлюс Грыбкаўскас. Скрыншот з відэа

Лёс наменклатуры пасля аднаўлення незалежнасці

Гісторык згадвае, што пасля студзеньскіх падзей 1991 года ўрад Казіміры Прунскене, намеснікам якой быў былы першы сакратар кампартыі Літвы Альгірдас Бразаўскас, склаў паўнамоцтвы.

На выбарах 1992 года былыя камуністы атрымалі поўную перамогу. «Яны нават не чакалі, што такое можа атрымацца. Нават не хапала людзей, каб заняць усе месцы ў парламенце. Потым былі прэзідэнцкія выбары 1993 года. І Бразаўскас перамагае ў першым туры».

Грыбкаўскас адзначае, што адбыліся цікавыя змены ў Камуністычнай партыі. Яна пераўтвараецца ў ДПТЛ (Дэмакратычную партыю працы Літвы). Партыя шукае магчымасці кантактаў з сацыял-дэмакратамі.

«Неабходна была міжнародная палітычная фармалізацыя, каб прызнавацца на міжнародным узроўні як сацыял-дэмакратычная партыя, а не як экс-камуністы», — тлумачыць гісторык.

Аб'яднанне ДПТЛ і Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыі адбылося ў 2001 годзе. Была створана Сацыял-дэмакратычная партыя Літвы. Дасюль гэтая партыя мае вялікі ўплыў у палітычным жыцці Літвы. 

Чытайце яшчэ:

Пятро Краўчанка: Улёткі Бразаўскаса друкавалі ў Мінску

Прэзідэнт Літвы ў анкеце не ўказаў, што ў 1988 годзе ўступіў у кампартыю

Штурм віленскага тэлецэнтра: гісторыя хлусні і прапаганды

Каментары12

  • Сымон
    11.11.2023
    Літва не была ўнікальнай ў тым, што пасля дзейнасці першага ўраду незалежнасці (у выпадку с Літвой гэта быў менавіта ўрад Прунскене) адбыўся рэсэнтымент левых.

    Галоўным чыннікам гэтага звычайна была аб'ектўна цяжкая эканамічная сітуацыя перыяду эканамічнай трансфармацыі ва ўмовах пераходу ад неэфектыўнай савецкай эканомікі да рынкавай.

    У гэтых умовах былі вельмі важнымі імкненне большасці грамадства да незалежнасці і ступень ўплыву нацыянальна арыентаваных палітычных сіл. Наймацнейшымі гэтая фактары былі ў краінах Балтыі, бо былі захаваныя нацыянальныя культуры і актыўна выкарыстоўваліся нацыянальныя мовы (у т.л. ў адукацыі), а таксама яшчэ былі жывыя шмат людзей, якія памяталі часы незалежнасці, прайшлі праз рэпрэсіі ўсходніх акупантаў і адпаведным праеўрапейскім чынам выхоўвалі сваіх нашчадкаў. Таму аніводная палітычная сіла, якая дэкляравала шчыльнае палітычнае збліжэнне з Расеяй (фактычна, адраджэнне СССР) - ня мела аніякіх шансаў атрымаць там уладу.
    Таму Ландсбергіса змяніў Бразаўскас, Краўчука - Кучма, Снегура - Лучінскі. Нават у Польшчы легендарнага Валенсу змяніў Квасьнеўскі.

    Нажаль ў Беларусі адчуванне перавагі незалежнасці было яшчэ вельмі слабым, дадаткова паслабленым праз няўдалую дзейнасць ураду Кебіча. Нацыянальна-арыентаваныя сілы мелі вельмі абмежаваны ўплыў, які пасля атрымання незалежнасці хутка скарачаўся праз бяздарную радыкальную рыторыку нацыянальна арыентаваных лідараў, якая выклікала непрыманне асабліва ў праваслаўных рэгіёнах Беларусі (дастаткова пабачыць карту галасавання за Пазняка ў 1994). Таму адбуўся ня проста ресентымент левых, а сапраўдны папулісцка-камуністычны реванш. Бо пасля перамогі лукашэнкі на выбарах 1994 адбыліся яшчэ адносна сумленныя выбары 1995 у ВС, праз якія у парламент трапіла шмат камуністаў і левых, а БНФ не атрымала аніводнага мандата. Таму лукашэнка пад час канстытуцыйнага перавароту 1996 меў істотную падтрымку ў парламенце, здолеў раскалоць яго, што дазволіла склікаць ему першы "УНС" з ліку ягоных прыхільнікаў у т.л. і ў ВС.
  • 00
    11.11.2023
    Перебегут на сторону победителя, как только это станет целесообразным.
    Что там литва... Всегда и везде так происходит.
  • Уладзіміраўшч
    11.11.2023
    Галоўнае адрозненне літоўскай наменклатуры ад іншай было ў тым, што у яе не было маньяку кшталту Лукашэнкі, Гітлера, Сталіна, Пуціна... Ім проста пашанцавала.

«Найбольш ім цікавы Полк Каліноўскага і Офіс Ціханоўскай». КДБ вярбуе актывістаў унутры Беларусі

«Найбольш ім цікавы Полк Каліноўскага і Офіс Ціханоўскай». КДБ вярбуе актывістаў унутры Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Юлія Навальная заявіла пра намер балатавацца ў прэзідэнты Расіі6

На Камароўку з Кітая прывезлі вінаград, які адмаўляюцца купляць, бо ніколі такога не бачылі1

Абмежаванні супраць дронаў тармозяць лазерную археалогію ў Беларусі3

«Я фатограф і шукаю мадэляў». Новы развод ад ашуканцаў у тэлеграме 5

Памёр галоўны апанент Эрдагана Фетхулах Гюлен1

Мінінфарм аднавіў доступ да анлайн-кінатэатра Okko

ГУР заявіў пра забойства пілота расійскага бамбавіка, датычнага да атакі на гандлёвы цэнтр у Краменчугу19

Як жыхары Слуцка праз недавер да ўладаў спалілі будынак суду разам з суддзёй

Сабаленка стала першай ракеткай свету21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Найбольш ім цікавы Полк Каліноўскага і Офіс Ціханоўскай». КДБ вярбуе актывістаў унутры Беларусі

«Найбольш ім цікавы Полк Каліноўскага і Офіс Ціханоўскай». КДБ вярбуе актывістаў унутры Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →