Грамадства1313

Хто такі Сяргей Салоўскі — суддзя, што ўвязніў музыкаў з Tor Band 

38-гадовага былога пракурора ў 2020-м празвалі «самым жорсткім суддзёй Гомельшчыны». Вось што пра яго даведалася «Наша Ніва».

Сяргей Салоўскі ў 2008-м скончыў юрыдычны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францішка Скарыны. Вывучаў ён там крымінальнае права.

Спачатку Салоўскі працаваў у пракуратуры. У 2010-м Салоўскі займаў пасаду памочніка пракурора Савецкага раёна Гомеля. Неўзабаве яго павысілі. Праз два гады Салоўскі стаў пракурорам аддзела па наглядзе за законнасцю судовых пастановаў па крымінальных справах пракуратуры Гомельскай вобласці.

А ў 2013-м з пракурораў яго пераводзяць у суддзі — прычым з абласнога цэнтра адпраўляюць у малую і радыяцыйна забруджаную Ветку. Тым не менш: быць суддзёй лічыцца выгаднейшым і прэстыжнейшым, чым пракурорам, як патлумачыў «Нашай Ніве» былы падпалкоўнік міліцыі Аляксандр Азараў.

У сталіцы старавераў Салоўскі нічым не запомніўся, акрамя выездаў на розныя прафілактычныя мерапрыемствы для школьнікаў.

Ягоная «зорка» ўзышла ў 2020-м. На той момант Салоўскі працаваў ужо ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля.

Ëн быў адным з тых суддзяў, якія прысуджалі суткі за патрабаванне сумленнага падліку галасоў. Пасля 9 жніўня Салоўскі працаваў нястомна. Ëн нават прыязджаў у ІЧУ і судзіў людзей асабіста. Нікога не памілаваў.

Сяргей Салоўскі. Фота: Белка

Ён масава судзіў беларусаў і ў наступныя месяцы, і на лістапад 2020-га патрапіў у спісы як самы жорсткі суддзя Гомельшчыны. Салоўскі часцей за ўсё выносіў арышты ў якасці пакаранняў — на той момант ён па колькасці вынесеных сутак абганяў найбліжэйшага «канкурэнта» амаль у тры разы.

Нагадаем, што менавіта ў Гомелі здарылася другая паслявыбарчая трагедыя 2020-га. У ізалятары часовага ўтрымання памёр 25-гадовы Аляксандр Віхор, якога збілі пры хапуне 9 жніўня.

Сярод гучных справаў, якія вёў Салоўскі — справа гомельскіх праваабаронцаў-«вясноўцаў» Леаніда Судаленкі і Таццяны Ласіцы, справа Ларысы Кузьменкі, жанчыны, хворай на клаўстрафобію, якая ўзяла за руку амапаўца, а таксама справа Сяргея Верашчагіна, якога моцна збілі пры затрыманні. Усім ім ён прысудзіў калонію.

Праваабаронца Леанід Судаленка расказаў нам пра тое, якія ўражанні пакінуў Салоўскі, які прысудзіў яму тры гады зняволення.

«Мяне асудзілі без віны, і Салоўскі выдатна гэта ведаў, але ўсё роўна вынес абвінаваўчы прысуд, прычым даў максімальны з магчымых тэрмінаў у тры гады калоніі. Хоць у мяне быў малалетні сын на ўтрыманні.

Усе мае хадайніцтвы на судзе ён ігнараваў, беспадстаўна зрабіў суд закрытым. У судзе мяне трымалі ў клетцы, праз што я не мог нават весці нататкі. А частка «доказаў», паказаных на судзе, былі здабытыя з яўным парушэннем закона. Салоўскі трымаўся фанабэрыста, пастаянна падкрэсліваў сваю важнасць».

Судаленку запомнілася такая дэталь.

«Я арганізоўваў праваабарончы семінар і замовіў абед для ўдзельнікаў, — расказвае ён. — Яны дасталі меню гэтых абедаў і прыклалі да справы як доказ злачынства.

І Салоўскі абсмоктваў гэтае меню: «ой, паглядзіце, качкі праваабаронцам захацелася». Хаця ў меню не было нічога надзвычайнага. Такім чынам ён проста здзекаваўся. Я сядзеў у клетцы ў кайданках, а Салоўскі нейкае меню абмяркоўваў, якое да справы ўвогуле дачынення не мае.

Падчас прысуду я сказаў яму: «Мне зразумела, што вы ўжо дамовіліся са сваім сумленнем, але мне незразумела, як вы дамовіліся з законам». І ўжо ў калоніі я стаў патрабаваць для яго крымінальнай адказнасці.

Калі ў Беларусь вернецца законнасць, то я буду дамагацца для яго пакарання, бо ён забраў у мяне ні за што тры гады жыцця», — кажа Леанід Судаленка.

Агулам жа на рахунку Салоўскага каля 300 сутак арышту, 9000 рублёў штрафаў і не менш за 50 гадоў зняволення па палітычна матываваных крымінальных справах. Гэта толькі тое, што публічна вядома на гэты момант.

Акрамя палітыкі, ён адзначыўся ўдзелам у паказальным судзе ў канцы 2022 года. Тады 21-гадовага хлопца судзілі пры ягоных аднагодках за тое, што ён не з'явіўся на мерапрыемствы па прызыве. Адметна, што і тут ён вынес жорсткі прысуд — месяц арышту. Нашмат часцей, згодна са звесткамі, якія сабрала «Медыязона», людзям назначаюць штраф, грамадскія працы або пакаранне з адтэрміноўкай (то-бок, калі чалавек нейкі час не трапляе пад увагу сілавікоў, тэрмін згарае).

Пасля такіх старанняў Салоўскі пайшоў на павышэнне. На канец 2022-га ён яшчэ быў суддзём раённага суда. Цяпер, згодна з інфармацыяй на сайце Вярхоўнага суда, ён уваходзіць у калегію Гомельскага абласнога суда — там і асудзілі музыкаў.

Нагадаем, 31 кастрычніка стаў вядомы прысуд музыкам з гурта Tor Band. Сяргей Салоўскі прысудзіў музыкам ад дзевяці да сямі з паловай гадоў калоніі. Яўгену Бурло, які мае сур'ёзныя праблемы са здароўем, перасоўваецца на мыліцах і мае патрэбу ў замене тазасцёгнавага сустава, Салоўскі міласэрна дазволіў не ўставаць падчас абвяшчэння прысуду.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары13

  • Железный Дровосек
    01.11.2023
    Молодой,крепенький,губы тоненькие—говорят у злых людей такие. Но самое главное—в силу возраста доживёт и лично на своей шкуре испытает всю благодарность беларуского народа.
    Если не застрелится.
  • AlexxelA
    01.11.2023
    Kali vierniecca zakon, to hety Salouski atrymaje "300 сутак арышту, 9000 рублёў штрафаў і не менш за 50 гадоў зняволення
    https://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/329405".
  • Mafkees
    01.11.2023
    Беларусам нужно создавать аналог фонда "Везенталь" и потом выковыривать выродков-врагов Беларуси,где бы они не спрятались. Я с удовольствием бы принял участие.

«Далей будзе толькі больш». Беларус-распрацоўшчык у галіне ШІ, які працуе ў Нью-Ёрку, расказаў, што нас чакае

«Далей будзе толькі больш». Беларус-распрацоўшчык у галіне ШІ, які працуе ў Нью-Ёрку, расказаў, што нас чакае

Усе навіны →
Усе навіны

Квіткі на цягнік з Мінска ў Калінінград за дзень падаражэлі ў 2-3 разы

Праз тры гады змагання за свае правы першай сям’і беларусаў у Грузіі канчаткова адмовілі ў прытулку8

У Ашмянскім раёне мужчына лінуў бензінам у печку, каб лепш гарэла1

ФІФА «аддала» Крым Расіі падчас лёсавання кваліфікацыі ЧС-20261

Дачцэ Сяргея Далідовіча дазволілі выступаць на Кубку свету па біятлоне за каманду ўцекачоў з Беларусі

Парламент Грузіі прыняў закон аб забароне масак на пратэстах1

У футбольным сімулятары ад Раналду ёсць беларуская мова4

«Бедненька, але чысценька. А народ знешне не адрозніць ад нас». Расійскі чыноўнік з'ездзіў у Гомель і засумняваўся ў Маскве6

Вызначыліся супернікі зборнай Беларусі ў адборачным турніры да ЧС-20263

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Далей будзе толькі больш». Беларус-распрацоўшчык у галіне ШІ, які працуе ў Нью-Ёрку, расказаў, што нас чакае

«Далей будзе толькі больш». Беларус-распрацоўшчык у галіне ШІ, які працуе ў Нью-Ёрку, расказаў, што нас чакае

Галоўнае
Усе навіны →