Свет22

Абарваныя адразу два інтэрнэт-кабелі, якія злучаюць Скандынавію з Германіяй і Літвой. Падазраюць дыверсію

Германія і Фінляндыя цалкам страцілі паміж сабой кабельную інтэрнэт-сувязь, а злучэнне паміж Швецыяй і Літвой упала на траціну ў выніку пашкоджанняў. 

Фота: Along / Getty Images

Паводле тэхнічнага дырэктара тэлекамуніцыйнай кампаніі Telia Андрюса Шэмешкявічуса, кабель, які забяспечвае інтэрнэт-злучэнне паміж Літвой і Швецыяй, быў загадкава пашкоджаны раніцай у нядзелю, 17 лістапада. Сістэмы кампаніі імгненна паведамілі пра знікненне сувязі.

Пасля расследавання стала зразумела, што кабель быў перарэзаны, перадае яго словы LRT.

«Мы страцілі адну з трох ліній сувязі, якія перадаюць інтэрнэт у Літву, што прывяло да скарачэння прапускной здольнасці на траціну. Аднак праз некаторы час удалося аднавіць доступ да інтэрнэту праз рэзервовыя маршруты», — адзначыў Шэмешкявічус у эфіры LRT.

Куды больш сур'ёзная сітуацыя складваецца з падводным кабелем паміж Фінляндыяй і Германіяй.

Паводле фінскіх медыя, адзіны інтэрнет-кабель паміж двума краінамі, які мае даўжыню каля кіламетра, таксама аказаўся цалкам абарваны на адным з участкаў, што пазбавіла Германію і Фінляндыю прамога кабельнага інтэрнет-злучэння. 

«Такі інцыдэнт адразу выклікае падазрэнні ў наўмысным нанясенні шкоды, што яскрава сведчыць пра нестабільнасць нашага часу. Праводзіцца дбайнае расследаванне. Наша еўрапейская бяспека знаходзіцца пад пагрозай не толькі з-за агрэсіўнай вайны Расіі супраць Украіны, але і з-за гібрыднай вайны з боку зламыснікаў», — адзначылі ў сумеснай заяве МЗС Германіі і Фінляндыі.

Характэрна, што абодва кабелі былі пашкоджаныя на адным і тым жа ўчастку Балтыйскага мора, дзе яны перасякаюцца. Тут не было выпадковасці, гэта нешта больш сур'ёзнае, лічаць у кампаніі Telia.

Яшчэ ў верасні тэлеканал CNN са спасылкай на двух амерыканскіх чыноўнікаў паведамляў, што ЗША фіксуюць рост ваеннай актыўнасці Расіі вакол ключавых падводных кабеляў.

Паводле слоў суразмоўцаў тэлеканала, Вашынгтон лічыць, што Масква можа «ажыццяўляць патэнцыйныя дыверсійныя аперацыі, накіраваныя на вывад з ладу крытычна важнай часткі сусветнай інфраструктуры сувязі».

Крэмль у сваю чаргу называў падобныя абвінавачанні ў падрыхтоўцы Расіяй дыверсій «беспадстаўнымі».

Каментары2

  • Пуарэ
    19.11.2024
    Зразумела, гэта пацакі!
  • іі
    19.11.2024
    Аднак праз некаторы час удалося аднавіць доступ да інтэрнэту праз рэзервовыя маршруты», — адзначыў Шэмешкявічус у эфіры LRT
    ...
    гэта праз якія? праз нас?

«Прадугледжваліся страты 70—80%. Але ніхто не адмовіўся». Украінскі дэсант у Крынках — гісторыя трагізму і геройства

«Прадугледжваліся страты 70—80%. Але ніхто не адмовіўся». Украінскі дэсант у Крынках — гісторыя трагізму і геройства

Усе навіны →
Усе навіны

Сын Трампа назваў ідыётамі тых, хто даў дазвол на дальнабойныя ўдары па Расіі18

У Абхазіі паспрабавалі захапіць Дзяржтэлерадыёкампанію1

«Абсалютна новы аўтамабіль, толькі з Еўропы!» Як падсанкцыйны прэміум трапляе ў Беларусь і ці выгадна расіянам ехаць да нас па такія аўто1

У Германіі і Аўстрыі за крадзяжы з крамаў затрымалі беларусаў

У выніку ўдару па Сумах дзесяць загінулых, паўсотні параненых1

Будучым канцлерам Германіі можа стаць мультымільянер. Што гэта будзе значыць для Еўропы?1

Зяленскі пракаментаваў дазвол ЗША атакаваць тэрыторыю РФ7

Коўшык: Гэта і рукамі Рамашэўскай здарылася так, што «Белсат» цалкам залежны ад Польскага тэлебачання12

Францыя і Брытанія таксама дазволілі Украіне атакаваць тэрыторыю РФ дальнабойнымі ракетамі SCALP / Storm Shadow12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прадугледжваліся страты 70—80%. Але ніхто не адмовіўся». Украінскі дэсант у Крынках — гісторыя трагізму і геройства

«Прадугледжваліся страты 70—80%. Але ніхто не адмовіўся». Украінскі дэсант у Крынках — гісторыя трагізму і геройства

Галоўнае
Усе навіны →