Свет

У Ганконгу 45 лідараў дэмакратычных пратэстаў 2019 года прысудзілі да турэмных тэрмінаў

Тады на вуліцы Ганконга выйшлі сотні тысяч людзей.

Пратэсты ў 2019 годзе. Фота: Kin Cheung / AP

Суд у Ганконгу вынес прысуды ключавым лідарам дэмакратычных пратэстаў 2019 года. 45 чалавек атрымалі турэмныя тэрміны ад чатырох да 10 гадоў, іх прызналі вінаватымі ў змове з мэтай звяржэння ўлады. Яшчэ двух актывістаў апраўдалі, піша Бі-бі-сі.

Бені Тай атрымаў самы вялікі тэрмін — 10 гадоў. Іншы лідар пратэстаў, Джошуа Вонг, прысуджаны да чатырох гадоў і васьмі месяцаў турмы. Суд скараціў яго тэрмін на трэць пасля таго, як Вонг прызнаў віну.

Чатырох іншых актывістаў, у тым ліку грамадзяніна Аўстраліі Гордана Нга, суд назваў арганізатарамі пратэстаў і прысудзіў да тэрмінаў да сямі гадоў і трох месяцаў турмы. Іншыя атрымалі ад чатырох да сямі гадоў турмы.

Дзясяткі жыхароў Ганконга выстройваліся ў чаргу перад будынкам суда за некалькі дзён да пачатку працэсу, каб забяспечыць сабе месца ў зале. Сярод іх быў Лі Ю-Шун, адзін з двух апраўданых актывістаў. Ён заклікаў ганконгцаў «задаваць пытанні» аб крымінальнай справе, бо яе вынік «можа датычыцца кожнага».

Гэты судовы працэс — найбольшы пасля прыняцця закону аб нацыянальнай бяспецы, які Пекін увёў у Ганконгу неўзабаве пасля маштабных пратэстаў 2019 года.

Тады на вуліцы Ганконга выйшлі сотні тысяч людзей. Падставай для пратэстаў стаў законапраект, які дазваляў экстрадыцыю з Ганконга ў мацерыковы Кітай. Аднак хутка пратэстоўцы пачалі патрабаваць шырокіх дэмакратычных рэформаў.

Бені Тай распрацаваў неафіцыйныя праймерыз — папярэдні адбор апазіцыйных кандыдатаў — на мясцовыя выбары, якія былі запланаваны на 2020 год Больш за паўмільёна жыхароў Ганконга прынялі ўдзел у праймерыз, але ўлады Кітая і Ганконга ўбачылі ў гэтым спробу зрынуць уладу. Актывістаў, уключаючы Бені Тая, арыштавалі ў пачатку 2021 года. Джошуа Вонг да таго часу ўжо знаходзіўся пад арыштам.

Тым часам улады Кітая і Ганконга заяўляюць, што гэты закон неабходны для забеспячэння стабільнасці і адмаўляюць, што ён абмяжоўвае аўтаномію Ганконга.

Каментары

Лукашэнка хоча, каб кіраўнікі райвыканкамаў прызначалі і кіраўнікоў прыватных структур13

Лукашэнка хоча, каб кіраўнікі райвыканкамаў прызначалі і кіраўнікоў прыватных структур

Усе навіны →
Усе навіны

Лідар гурта «Бумбокс» адмовіўся ад міжнароднай прэміі, бо яе таксама атрымала Навальная4

У Гомелі былыя муж і жонка праз суд дзялілі ёлку, унітаз і котку з хаткай3

У Беларусі вырасце базавая велічыня1

На Аршаншчыне ўзмацніліся рэпрэсіі супраць чыгуначнікаў

Выезд з Беларусі на аўто за мяжу стане платным на пастаяннай аснове5

«Калі адсутнічае склад нейкага правапарушэння, то гэта — пастаноўка на ўлік». Пракурор распавёў, як сілавікі сочаць за дзецьмі2

Пазіцыя Шольца па пастаўках Украіне дальнабойных ракет Taurus застаецца нязменнай3

У Мінску бармэн пасварыўся з сябрам і разграміў дзевяць машын з дапамогай сметніцы3

Беларускія навукоўцы вырасцілі пшаніцу фіялетавага колеру3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка хоча, каб кіраўнікі райвыканкамаў прызначалі і кіраўнікоў прыватных структур13

Лукашэнка хоча, каб кіраўнікі райвыканкамаў прызначалі і кіраўнікоў прыватных структур

Галоўнае
Усе навіны →