Усяго патроху11

«Дажылі». У тыктоку абмяркоўваюць талоны на куплю мяса ў «Гіпа»

Гэта новаўвядзенне ахоплівае ўсё больш супермаркетаў.

Фота: кадры з тыктоку

Мінчук Андрэй у тыктоку апублікаваў ролік з гіпермаркета «Гіпа», што знаходзіцца ў Мінску на вуліцы Гарэцкага. На сёння відэа мае амаль 305 тысяч праглядаў.

У ім мужчына пракаментаваў абнаўленне ў мясным аддзеле — Андрэя здзівіла і насмяшыла, што цяпер, каб набыць мяса, трэба браць адпаведны талон. З яго дапамогай у краме рэгулююць чаргу да прылаўка.

@andreumelianyk12

я первый раз это увидел

♬ оригинальный звук - Андрейка

У каментарах Андрэй удакладніў, што аўтамат з талонамі паставілі толькі два дні таму (так кажуць прадаўцы). Іншыя каментатары адзначылі, што ў шматлікіх іншых гіпермаркетах гэтай сеткі мяса па талончыках прадаюць ужо не першы год. Знайшліся і тыя, хто бачыў талоны ў еўрапейскіх супермаркетах: нехта кажа, што ідэя не апраўдалася, а іншым яна падабаецца — маўляў, «не трэба марнець у чарзе і ніхто наперад цябе не лезе».

Талоны ў краме спадабаліся шмат каму з каментатараў:

«Вельмі зручна, не трэба гуртавацца ў прылаўка. Электронная чарга, ніхто не дыхае ў патыліцу».

«Гэта нармальна, каб ты не стаяў у чарзе, а працягваў рабіць закупы, адстаў ад жыцця».

Некаторыя, аднак, былі непрыемна здзіўленыя:

«Упершыню бачу, я ў шоку. У Мінску тысячы крамаў, дзе мяса без чаргі».

«Талон на мяса? Навошта? На каўбасу таксама, напэўна, талоны будуць. Дажылі».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • даведка
    19.11.2024
    Мяса в стране осталось на три % дня, поэтому в мясной отдел строго по талонам.

Лукашэнка хоча, каб кіраўнікі райвыканкамаў прызначалі і дырэктараў прыватных структур15

Лукашэнка хоча, каб кіраўнікі райвыканкамаў прызначалі і дырэктараў прыватных структур

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пазбавіў воінскіх і спецыяльных званняў 21 чалавека4

Рэсурс «Письмо.бел» прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Што пагражае, калі некалі ім карыстаўся?

Трамп збіраецца ўвесці надзвычайнае становішча, каб дэпартаваць усіх нелегалаў з ЗША9

Ганна Канапацкая патлумачыла, чаму не выдаляе здымкі з БЧБ-сімволікай з сацсетак. Вы будзеце смяяцца8

Гродзенская газета зняла крынджовую рэкламу і параўнала выбары з гвалтоўным шлюбам ВІДЭА13

Віцебскі «Макслайн» і «Шахцёр-2» выйшлі на матч у майках «За мірную і квітнеючую Беларусь»6

Лідар гурта «Бумбокс» адмовіўся ад міжнароднай прэміі, бо яе таксама атрымала Навальная4

У Гомелі былыя муж і жонка праз суд дзялілі ёлку, унітаз і котку з хаткай3

У Беларусі вырасце базавая велічыня1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка хоча, каб кіраўнікі райвыканкамаў прызначалі і дырэктараў прыватных структур15

Лукашэнка хоча, каб кіраўнікі райвыканкамаў прызначалі і дырэктараў прыватных структур

Галоўнае
Усе навіны →