Здарэнні11

Жанчына задушыла немаўля падчас кармлення

Суд Жлобінскага раёна вынес вырак па справе мясцовай жыхаркі, якая абвінавачваецца ў прычыненні смерці па неасцярожнасці. Жанчына выпадкова задушыла нованароджаную дачку пры кармленні грудзьмі.
Маці пакараная двума гадамі папраўчых работ, прысуд пакуль не ўвайшоў у сілу.

Як паведаміў пракурор аддзела па наглядзе за законнасцю судовых пастаноў па крымінальных справах пракуратуры Гомельскай вобласці Сяргей Салоўскі, 42-гадовая жанчына, ужо з’яўляючыся маці чатырох дзяцей, у пачатку снежня 2011 года нарадзіла дачку. Дзяўчынка загінула праз месяц. У той вечар яе маці разам са знаёмымі, якіх запрасіла ў госці, распівала спіртное.

Экспертыза ўстанавіла, што жанчына выпіла прыкладна паўпляшкі гарэлкі. Калі госці пайшлі, дзіця прачнулася, і жанчына лягла на ложак, каб яго пакарміць. Яна не заўважыла, як заснула.
Раніцай убачыла, што дзяўчынка мёртвая — жанчына выпадкова задушыла яе падчас сну.

«Яе галоўная віна ў тым, што яна ўжывала алкаголь, хаця ведала, што маленькае дзіця давядзецца карміць. На судзе жанчына раскаялася і поўнасцю прызнала сваю віну», — пракаментаваў пракурор.

Каментары1

Людзі стаяць у чарзе па двое сутак — зноў па кватэры ў Мінску5

Людзі стаяць у чарзе па двое сутак — зноў па кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Генпракуратура выдаліла са справаздачы словы Шведа, што ўсіх ужо выявілі і пакаралі5

Пахмельны суп, жэле з жалудоў. Што ў меню зняволенага прэзідэнта Карэі?5

Ізраіль і ХАМАС дасягнулі прынцыповага пагаднення аб спыненні агню4

Дзе прапагандысты здымалі Ігара Лосіка і іншых палітвязняў?2

«Трэба думаць, як аднавіць працаздольнасць фірмы». Сахашчык пракаментаваў узлом свайго сайта1

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах64

Аўтобусны сэрвіс «Атлас» будзе прадаваць квіткі па прынцыпе авіякампаній5

Прапагандысты зноў пахваліліся разгромленай лаўкай Клінтана ў Курапатах8

Абяцаных Трампам хуткіх мірных перамоў па Украіне не атрымаецца15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Людзі стаяць у чарзе па двое сутак — зноў па кватэры ў Мінску5

Людзі стаяць у чарзе па двое сутак — зноў па кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →