Свет11

Прэзідэнт непрызнанай Абхазіі сышоў у адстаўку

Прэзідэнт самаабвешчанай Рэспублікі Абхазія Аслан Бжанія падаў у адстаўку. Пасаду пакінуў і прэм'ер-міністр Аляксандр Анкваб, паведамляе «Эхо Кавказа».

«З мэтай захавання стабільнасці і канстытуцыйнага парадку ў краіне, у адпаведнасці з артыкулам 65 Канстытуцыі Рэспублікі Абхазія, я падаю ў адстаўку з пасады прэзідэнта Рэспублікі Абхазія», — гаворыцца ў дакуменце, падпісаным Бжанія пасля шматгадзінных перамоваў уладаў і апазіцыі.

Згодна з дамоўленасцю, падпісанай бакамі, Бжанія падае заяву аб адстаўцы, а грамадзяне, якія сабраліся на тэрыторыі і ў комплексе ўрадаў, разыходзяцца 19 лістапада: «У выпадку невыканання гэтага пункта прэзідэнт Рэспублікі Абхазія Бжанія А.Г. адклікае заяву аб адстаўцы».

У аўторак абхазскі парламент (Народны сход разгледзіць заяву аб адстаўцы Бжанія. Выканаўцам абавязкаў прэзідэнта будзе віцэ-прэзідэнт Бадра Гунба. На пасаду прэм'ер-міністра прызначаны Валерый Бганба — былы спікер парламента.

«Дзейныя міністры выконваюць абавязкі да ўступлення ў пасаду новаабранага прэзідэнта Рэспублікі Абхазія», — адзначаецца ў дакуменце.

Раней Бжанія заявіў, што плануе ўзяць удзел у прэзідэнцкіх выбарах.

У адстаўку Бжанія прымусіла сысці апазіцыя — 15 лістапада ў Сухумі пратэстоўцы, якія выступалі супраць расійска-абхазскага «інвестыцыйнага пагаднення», знеслі частку плота вакол комплексу будынкаў урада і праніклі на тэрыторыю, якая прылягае да будынка парламента, а затым і ўнутр парламента і адміністрацыі прэзідэнта.

На фоне пратэсту парламент адмяніў сесію, на якой павінна было прайсці галасаванне па пытанні ратыфікацыі інвестыцыйнага пагаднення з Масквой, а ў адміністрацыі прэзідэнта абяцалі яго адклікаць.

Абхазскія прэзідэнты дважды сыходзілі ў адстаўку датэрмінова з-за пратэстаў апазіцыі.

1 чэрвеня 2014 года сышоў з пасады Аляксандр Анкваб. Канфлікт тады быў справакаваны выдачай абхазскіх пашпартоў жыхарам грузінскай нацыянальнасці ва ўсходніх раёнах рэспублікі.

12 студзеня 2020 года ў адстаўку сышоў Рауль Хаджымба — пасля таго, як абхазскі Вярхоўны суд адмяніў вынікі прэзідэнцкіх выбараў 2019 года. Тады Аслан Бжанія не змог прыняць удзел у прэзідэнцкіх выбарах з-за стану здароўя (ён і яго прыхільнікі лічаць, што Бжанія быў атручаны). Аднак на выбарах у сакавіку 2020 года ён выйграў, набраўшы 56,50% галасоў. Яго супернікам быў Адгур Ардзінба, які атрымаў 35,42% галасоў.

Каментары1

  • A
    19.11.2024
    Калі рашка не ўвяла войскі - значыцца, паставяць прэзікам новую марыянэтку.

«Прадугледжваліся страты 70—80%. Але ніхто не адмовіўся». Украінскі дэсант у Крынках — гісторыя трагізму і геройства9

«Прадугледжваліся страты 70—80%. Але ніхто не адмовіўся». Украінскі дэсант у Крынках — гісторыя трагізму і геройства

Усе навіны →
Усе навіны

Le Figaro выдаліла інфармацыю, што Францыя і Вялікабрытанія дазволілі Украіне біць дальнабойнымі ракетамі2

Што зменіць дазвол біць ракетамі ATACMS углыб тэрыторыі Расіі?3

Эрдаган на саміце G20 абнародуе свой мірны план па Украіне6

Украіна плануе ў найбліжэйшыя дні выкарыстаць амерыканскую зброю вялікай далёкасці для ўдараў па Расіі

У партугальскім аэрапорце тыдзень не можа вылецець самалёт. З яго збеглі 130 хамякоў2

Алексіевіч пра рускую літаратуру: Сапраўднае мастацтва не адказвае за імперскія амбіцыі74

Сын Трампа назваў ідыётамі тых, хто даў дазвол на дальнабойныя ўдары па Расіі19

У Абхазіі паспрабавалі захапіць Дзяржтэлерадыёкампанію1

«Абсалютна новы аўтамабіль, толькі з Еўропы!» Як падсанкцыйны прэміум трапляе ў Беларусь і ці выгадна расіянам ехаць да нас па такія аўто1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прадугледжваліся страты 70—80%. Але ніхто не адмовіўся». Украінскі дэсант у Крынках — гісторыя трагізму і геройства9

«Прадугледжваліся страты 70—80%. Але ніхто не адмовіўся». Украінскі дэсант у Крынках — гісторыя трагізму і геройства

Галоўнае
Усе навіны →