Беларусь згуляла ўнічыю з Балгарыяй у апошнім матчы Лігі нацый. Лукашэнку на трыбунах таксама ўспомнілі
Зборная засталася ў дывізіёне С.
Зборная Беларусі згуляла ўнічыю з Балгарыяй у апошнім матчы футбольнай Лігі нацый. Матч, які прайшоў у Сафіі, скончыўся з лікам 1:1.
Балгары забілі ў першым тайме, у сярэдзіне другога тайма Юрый Кавалёў зраўняў — 1:1.
На матчы звярнулі на сябе ўвагу беларускі сцяг і вострыя плакаты на трыбунах.
Паўночная Ірландыя згуляла ўнічыю ў гасцях з Люксембургам — 2:2.
Выніковае становішча пасля 6 тураў: Паўночная Ірландыя — 11, Балгарыя — 9, Беларусь — 7, Люксембург — 3.
Паўночная Ірландыя заваявала ў пуцёўку ў дывізіён В, Балгарыя згуляе ў стыкавых матчах з трэцяй камандай з дывізіёна В, Люксембург вылятае ў самы слабы дывізіён — D.
Беларусь захавала пуцёўку ў С.
У гэтым турніры сёлета каманда перамагла аднойчы (Люксембургам), аднойчы прайграла (Паўночнай Ірландыі) і чатыры разы згуляла ўнічыю.
Амаль праз месяц, 13 снежня, у Цюрыху пройдзе лёсаванне адборачнага турніру сярод еўрапейскіх каманд да чэмпіянату свету 2026 года.
Беларусь атрымае ў супернікі або тры, або чатыры зборныя. Гэтыя гульні пройдуць ужо ў наступным годзе.
Каментары