Грамадства22

Беларусцы прыйшлося вярнуць дзіцячую дапамогу дзяржаве за паўгода. Што адбылося?

Беларуска апублікавала ў тыктоку відэа, дзе расказала, што ёй давялося вярнуць у Фонд сацабароны насельніцтва (ФСАН) дзіцячую дапамогу па доглядзе за дзіцем, якую яна атрымлівала на працягу паўгода. 

Дзяўчына сцвярджае, што з'яўляецца грамадзянкай Беларусі і тут нарадзіла свайго сына. Па яе словах, калі дзіцяці споўнілася паўгода, яна разам з мужам вырашыла наведаць ягоных сваякоў у Турцыі і, пакінуўшы краіну, прыняла рашэнне не вяртацца, заўважыў гісторыю Telegraf.news.

«У адзін дзень мне тэлефануе маці і кажа, што на маё імя прыйшоў ліст, у якім сказана, што я абавязаная вярнуць дапамогу за 6 месяцаў дзяржаве», — распавяла дзяўчына.

Яна заявіла, што ў гэты момант якраз збіралася прыляцець у Беларусь.

«І вось мы прылятаем туды, і мне задаюць пытанне: «Куды і на што вы патрацілі грошы?» Я такая: «У сэнсе, на што? У мяне на руках маленькае дзіця, яму ўсяго толькі 10 месяцаў, і яно яшчэ нават не ходзіць». На гэта мне адказалі, што «мы гэтага ведаць не можам». Таму вось вам 1 месяц на тое, каб вярнуць грошы дзяржавы», — сцвярджае беларуска.

@sozener.di

Честно говоря я была шокирована ,ведь в любом случае ребенок гражданин этой страны ‍♀️но мы все вернули и спали спокойно . А вы как считаете , нормально ли это ? Девочки , обязательно берите на заметку себе кто из Беларуси и получает пособие

♬ оригинальный звук - sozener.di

Па словах дзяўчыны, сітуацыя яе шакавала, і яна не разумее, чаму павінна вяртаць грошы за дзіця, якое ў любым выпадку грамадзянін Беларусі. Аднак яна вярнула дапамогу, як таго і патрабавалі.

«Таму, дзяўчаты, калі вы збіраецеся выязджаць за межы Рэспублікі Беларусь і атрымліваеце дзіцячую дапамогу, то вы абавязаны папярэдзіць аб гэтым органы. Таму што вы не маеце права атрымліваць дзіцячую дапамогу, калі дзіця будзе знаходзіцца больш за два месяцы за межамі Рэспублікі Беларусь», — растлумачыла дзяўчына.

Карыстальнікі сацсеткі падзяліліся ў меркаваннях. Адны падтрымалі беларуску, нехта палічыў, што ўсё зроблена справядліва.

«Чаму? Незразумела. Дзіця грамадзянства не мяняла, у іншай дзяржаве яго не ўтрымлівалі. Ён што, у турме? — напісала адна з карыстальніц.

«Наогул правільна, у нас простыя грамадзяне кожную капейку лічаць на дзіця, а тут шмат лішніх грошай па замежжах ездзіць і яшчэ так надоўга, і невядома, як яшчэ гэтыя грошы за 6 месяцаў выдаткаваныя», — выказалася іншая.

«Гэта значыць дзіця на працягу гэтых месяцаў ні есць, ні п'е, падгузнікі не выкарыстоўвае і адзенне не носіць і, натуральна, не хварэе», — дадаў яшчэ адзін каментатар.

«Цікава, я часова з'яжджала, і ніхто ж не сказаў: «Не плаціце квартплату», — заўважыў яшчэ хтосьці.

Нагадаем, што згодна з законам «Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей», атрымальнік дапамогі, які выехаў з дзіцем на тэрмін больш за два месяцы, павінен паведаміць пра гэта ў аддзел фонду сацабароны на працягу 5 каляндарных дзён з дня выезду. Калі атрымальнік не паведаміць пра гэта ці паведаміць пазней, выплачаную дапамогу могуць запатрабаваць вярнуць. Прычым з дня выезду дзіцяці і да канца месяца, у якім яно вярнулася ў Беларусь.

У выпадку, калі чалавек адмовіцца добраахвотна вяртаць залішне выплачаную дапамогу, ФСАН можа звярнуцца ў суд і спагнаць грошы ў прымусовым парадку.

Калі вы вярнуліся ў Беларусь, то трэба зноўку звярнуцца ў ФСАН, каб выплаты аднавілі, бо аўтаматычна дапамогу выплачваць не будуць.

Падарожнічаць з дзіцем і атрымліваць дапамогу магчыма, калі будуць выкананы дзве ўмовы:

  • бацька (атрымальнік) павінен правесці не менш як 183 дні сумарна ў Беларусі ў год;
  • тэрмін знаходжання за мяжой павінен складаць менш за два месяцы запар.

У гэтым выпадку дапамогу будуць выплачваць увесь час.

Каментары2

  • Вася
    18.11.2024
    А пра якую суму гаворка?
  • 500 кг говяжьей тушенки
    18.11.2024
    [Рэд. выдалена]

«Прадугледжваліся страты 70—80%. Але ніхто не адмовіўся». Украінскі дэсант у Крынках — гісторыя трагізму і геройства

«Прадугледжваліся страты 70—80%. Але ніхто не адмовіўся». Украінскі дэсант у Крынках — гісторыя трагізму і геройства

Усе навіны →
Усе навіны

Сын Трампа назваў ідыётамі тых, хто даў дазвол на дальнабойныя ўдары па Расіі18

У Абхазіі паспрабавалі захапіць Дзяржтэлерадыёкампанію1

«Абсалютна новы аўтамабіль, толькі з Еўропы!» Як падсанкцыйны прэміум трапляе ў Беларусь і ці выгадна расіянам ехаць да нас па такія аўто1

У Германіі і Аўстрыі за крадзяжы з крамаў затрымалі беларусаў

У выніку ўдару па Сумах дзесяць загінулых, паўсотні параненых1

Будучым канцлерам Германіі можа стаць мультымільянер. Што гэта будзе значыць для Еўропы?1

Зяленскі пракаментаваў дазвол ЗША атакаваць тэрыторыю РФ7

Коўшык: Гэта і рукамі Рамашэўскай здарылася так, што «Белсат» цалкам залежны ад Польскага тэлебачання12

Францыя і Брытанія таксама дазволілі Украіне атакаваць тэрыторыю РФ дальнабойнымі ракетамі SCALP / Storm Shadow12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прадугледжваліся страты 70—80%. Але ніхто не адмовіўся». Украінскі дэсант у Крынках — гісторыя трагізму і геройства

«Прадугледжваліся страты 70—80%. Але ніхто не адмовіўся». Украінскі дэсант у Крынках — гісторыя трагізму і геройства

Галоўнае
Усе навіны →