Памежны камітэт прапануе браць адбіткі пальцаў у замежнікаў, якія ўязджаюць у краіну
Супрацоўнікам памежнай службы могуць даць права ажыццяўляць датыкласкапіраванне замежнікаў пры іх уездзе ў Беларусь. Аб гэтым паведаміў журналістам начальнік юрыдычнага ўпраўлення Дзяржаўнага памежнага камітэта Андрэй Куксаў, піша БелТА.
Па яго словах, адна з прапаноў ДПК, падтрыманая дэпутатамі, — пашырэнне пераліку дакументаў, на аснове якіх грамадзяне могуць знаходзіцца ў памежнай зоне.
«У рамках узмацнення нашых паўнамоцтваў у плане памежнай бяспекі предполагаецца, што супрацоўнікі памежнай службы будуць ажыццяўляць дактыласкпіраванне ў адносінах да пэўнай катэгорыі замежнікаў пры іх уездзе ў Рэспубліку Беларусь. Зараз мы праводзім эксперымент па гэтым пытанні. У далейшым, калі ініцыятыва будзе падтрымана дэпутатамі, гэта будзе прапісана ў заканадаўстве. Адпаведна, мы будзем выконваць гэтую функцыю», — дадаў Андрэй Куксаў.
Каментары