Гумарыст Яўген Крыжаноўскі расказаў, што цяпер працуе на Петрасяна. І патлумачыў, як туды трапіў
«Працую на роўных. Не беларускі гастарбайтар, які на падтанцоўцы».
Вядомы беларускі гумарыст Яўген Крыжаноўскі амаль пяць гадоў працуе ў праграме Яўгена Петрасяна «Кривое зеркало», якое цяпер носіць назву «Петрасян Шоу».
У ютуб-шоу «Ням-ням», якое вядзе каталіцкі святар Юрый Санько, гумарыст згадаў акалічнасці, пры якіх яму паступіла прапанова:
«Я ехаў па праспекце — у мяне ўжо тады з'явілася машына. І гучная сувязь. Знаёмы голас: «Алё, Жэня?» Я кажу: «Так». «Прывітанне». Я кажу: «Прывітанне». Голас знаёмы, але ніяк не зразумею, хто.
«Не хацеў бы ты ў мяне папрацаваць?» Я думаю, хіба што нейкая халтурка — кіно, відэа. Я кажу: «А чаму б і не». А сам думаю: «Хто?!»
І той, на другім канцы дроту, зразумеў, што я не разумею, з кім гавару, і кажа: «Гэта Яўген Петрасян».
Як цяпер памятаю, гэта было недалёка ад Акадэміі навук. Я ўбок, машыны бібікаюць. Стаў, уключыў мігалкі. «Так, Яўген Ваганавіч! Я вас слухаю!»
Як падкрэслівае Крыжаноўскі, ён ужо тады зразумеў, што «гэта прапанова, якая даецца раз у жыцці».
Аднак, нягледзячы на тое, што гумарыст працуе ў Маскве, ён не пераехаў туды жыць. Як тлумачыць Крыжаноўскі,
«туды, у Маскву можна ехаць. Але гэта трэба рабіць маладым. Калі ты малады, калі за спінай у цябе няма нікога, рвануў туды, начуеш на вакзалах, у сяброў, у таксі. І прабіваешся».
Крыжаноўскі заўважае, што мала ў каго з беларускіх артыстаў атрымалася зрабіць кар'еру ў Расіі:
«Вельмі шмат беларусаў рванула — я не толькі пра гумарыстаў гавару — у Маскву. Але на сёння мы практычна нікога назваць не можам. Таму што, на жаль, там прабіцца вельмі цяжка».
Чаму ў яго самога атрымалася? Бо «гумарыстаў вельмі мала».
Крыжаноўскі прызнаецца, што працаваць у камандзе Петрасяна вельмі няпроста, бо Петрасян — самы вядомы артыст:
«Працую на роўных. Не беларускі гастарбайтар, які прыехаў і ў падмасоўцы там, падтанцоўцы. Не. На роўных».
«Я думаў, ён у Польшчы з усімі». Яўген Крыжаноўскі асвойвае тыкток — здымае ролікі пра лецішча і «блогера» Пячонкіна
«Адкажуць усе, і вы адкажаце». Акцёр Яўген Крыжаноўскі жорстка звярнуўся да Лідзіі Ярмошынай ВІДЭА
Яўген Крыжаноўскі: У нас з Расіяй розныя погляды на інтэграцыю. А ва Украіне нацыяналізм пераходзіць усе межы
Каментары