Каментары да артыкула

«Бывае балюча». Наста Роўда — пра хейт, уласны стыль і каманду «ТОК» 

  • Лёлік з-пад Лімасола
    19.11.2024
    гляджу прыкладна 50% выпускаў (ну, тыя, якія цікавыя для мяне)
    дзякуй за годную працу!
  • Miша
    19.11.2024
    Адносна мяне, Наста самы лепшы і таленавіты інтэрвьэр
  • .
    19.11.2024
    Мілінкевіч шляхетны, а Лукша круціў, апраўдваўся, не выклікаў даверу.
    А інтэрв'ю свае мэты выканалі як трэба - мэты ж раскрыць асобу.
  • Не галасі!
    19.11.2024
    Наста Роўда, вы лепшыя! Аматары павярхоўнага "ваў!" маюць спажываць бясконцы цікток і шорты. Сёння, ў пару збянтэжанасці, момант дня мусім разумець ў кантэкце, мусім асэнсаваць "адкуль яно і што яно?" Каб зноў на гістарычным віражы не вылецець пад адхон, як было ў 1917-18, у 1991-94, 2020-22.
    Не "ваў!", не бясконцыя прароцтвы палітолагаў, а шчырыя ўдумлівыя размовы з разумнымі выніковымі людзьмі сёння маюць надзвычайную каштоўнасць. Такога кантэнту мала, бо разумная размова не кожнаму пад сілу. Вы гэта можаце. Зробленае вамі мае вартасць і сэнс.
    P. S. make-up супер!
  • Так
    19.11.2024
    Калі ўжо рабіць транскрыпцыю дык не "хейт", а "хэйт". А ўвогуле можна не такім модным, але сваім словам як напрыклад нянавісць.
  • Гы
    19.11.2024
    Давайце ТОК з ТОКам :)
  • Kn
    19.11.2024
    Атрымліваю асалоду ад прагляду Току і ад таго, як працуе Наста. У апошні год стала нават цікавее, чым Маліна. Наста прагрэсуе, а Мікіта - буксуе, занадта шмат "дудя" і "позерства" у яго.
    Наста павольна прасоўвае свой стыль - яна слухае. Але ўсе ж такі Мікіта з'явіўся не "пасля" , а раней. Ен рабіў выдатныя інтэрв' ю на Трыбуне. Гэта зараз ен выглядае як Глеб у "Бірмінгэме", а на Трыбуне ен быў як Глеб у "Арсенале".

    Можна пакрытыкаваць нейкую акадэмічнасць, але на мой погляд гэта выглядае фішкай Току. Вельмі падабаецца, асабліва па нядзелях, такі павольны фармат. Пасля Сцівена Сакура - гуру "агрэсіўнага" жанру інтерв'ю - добра паслухаць менавіта Ток і трошкі флегматычную Насту.

    Па героях - асабліва рады за цікавасць да спадара Мілінкевіча і Розы Маратаўны. Іншы раз падкрэслівае якасць аўдыторыі Току.

    Дарэчы, калі такіх людзей, як Роза Маратаўна, будзе губляць наша палітычная тусоўка, гэта будзе горш для тусоўкі. Вельмі не хапае якаснай экспертызы, сістэмнага падыходу і акадэмічнасці. Зашмат папулістаў, блогераў і проста неадукаваных людзей. Як былы студэнт Розы Маратаўны магу дакладна казаць - яна вельмі патрабальна, бывае занадта эмацыянальна (ну так не беларуска, прабачце), але намагаецца зрабіць вас толькі лепш і вас адукаваць. Калі вы гэтага не разумееце, нават у 40 ці 50 гадоў, ну гэта дыягназ, хлопцы... Калі ўжо і Роза Маратаўна не змагла ў гэтай тусоўцы і год працягнуць, я не ведаю, што там за атмасфера і хто тады зможа з "прафесуры".
    Бо ў Эўропе кожны першы палітык - гэта "прафесура", пачынаючы з Урсулы і Ангелы, і нават Гінатас і Анджэй.
  • Адрыя
    19.11.2024
    А чаму ніхто не прыгадвае, што мяне звольнілі???
  • .
    19.11.2024
    І пасля слоў "Гэта павольны фармат — таму выхаднога дня." не хапае 4 абзацаў пра "ТОК-шортс" і г.д. з першакрыніцы.
  •