Грамадства2121

«Ціхі чалавек з мяккім голасам». Хто тыя суддзя і пракурор, якія адправілі ў калонію блогера Клімовіча — палітвязня, які памёр за кратамі

Учора стала вядома, што ў віцебскай калоніі памёр палітвязень — пінскі блогер Мікалай «Верасень» Клімовіч. Распавядаем пра асобы тых, хто прысудзіў яму год калоніі, нягледзячы на праблемы з сэрцам.

Андрэй Бычыла (злева) і Ілля Гузарэвіч. Фота: zubr.cc і spring96.org

Судзіў Мікалая Клімовіча Андрэй Бычыла, суддзя з Пінска. Яму 45 гадоў. Ён упершыню «засвяціўся» ў палітычных справах у 2017 годзе, калі судзіў удзельнікаў акцый супраць закона аб дармаедстве. А з 2020-га ён актывізаваўся.

Толькі з вядомых лічбаў — з 2021 года Бычыла прысудзіў больш за 200 сутак арышту і больш за 8 тысяч рублёў штрафаў па адміністрацыйных справах. Разглядаў не менш за дзесяць палітычных крымінальных справаў, па якіх прысудзіў не менш за дзесяць гадоў «хіміі» або «хатняй хіміі» і тры гады калоніі.

Да прыкладу, ён прысудзіў два гады палітвязню Алегу Корзуну за каментарыі па «справе Зельцэра», а нядаўна судзіў непаўналетняга за «абразу Лукашэнкі» (хлопцу далі два гады «хатняй хіміі»). Пры гэтым чатыры з дзесяці прысудаў невядомыя.

У лютым ён прысудзіў Мікалаю Клімовічу год турмы. Прысуд стаў смяротным.

Андрэй Бычыла

«У Бычылы адносна нядаўна здарылася трагедыя — памерла жонка, на ім засталіся дзеці», — дзеліцца знаёмы мужчыны.

«Быў у горадзе такі выпадак: ён адной сцежкай вадзіў дзяцей у садок, — працягвае суразмоўца. — На гэтай сцежцы напісалі: «Суд — гэта цырк, Бычыла — клоўн». І зладзілі ўжо сапраўдны цырк: прыязджалі розныя спецыялісты, бралі пробы фарбы, цягалі людзей на допыты, але, канешне, нікога не знайшлі.

Надпіс замалявалі белай фарбай. Але прайшоў нейкі час, ён зноў праявіўся і бачны дагэтуль».

Андрэй Бычыла распавядае пра шкоду наркотыкаў у актавай зале школы №11 горада Пінска. Фота: pinsk.edu.by

«Былі ў Пінску такія суддзі, як Свіцін (Дзмітрый Свіцін, былы суддзя з Пінска. — НН), — распавядае іншы суразмоўца. — Яны шчыра лічылі, што мы, «змагары», сапраўды дрэнныя і не даём ім жыць. Але ён не такі. Бычыла, на маю думку, прыстасаванец і хоча жыць пры ўсіх уладах.

Ён мяккі, дае выказацца, ніколі не перабівае і ніколі не хаміць. Але дае такія прысуды. Вялікае зло, калі чалавек быццам сам па сабе не злы, але такі пакорны, што гатовы выконваць любы загад і, каб пракарміць сваіх дзяцей, гатовы перамалоць усіх.

Ціхі чалавек з мяккім голасам, які падпісвае прысуд, а пасля памірае чалавек. Гэта жудасна».

Старшы памочнік міжраённага пракурора Пінска Ілля Гузарэвіч. Фота: яго старонка ва ўкантакце

Чалавек, які быў з боку абвінавачання супраць памерлага Мікалая Клімовіча, — 25-гадовы Ілля Гузарэвіч. Ён родам з Пінска, пасля школы, калі верыць яго сацсеткам, паступіў у ПТУ №161 (цяпер — Пінскі аграрны каледж). Пасля гэтага яго забралі ў армію.

Ілля Гузарэвіч у арміі. Фота: старонка ўкантакце

Пасля арміі Гузарэвіч паступіў на платнае навучанне на юрыдычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. І ўжо з трэцяга курса пачаў стажыравацца ў Пінскай міжраённай пракуратуры, а ў 2019 годзе размеркаваўся туды. Цяпер займае пасаду старшага памочніка міжраённага пракурора.

«Скажу коратка — вельмі ініцыятыўны чалавек, кар'ерыст. На судах вельмі актыўна выступае таксама», — кажа знаёмы Гузарэвіча.

Хлопец хіба найбольш актыўна з усёй пінскай пракуратуры выступае на розных імпрэзах для навучэнцаў, прычым па розных тэмах.

Да прыкладу, 25 сакавіка 2021 года Гузарэвіч распавядаў школьнікам пра Саюзную дзяржаву, год таму заклікаў школьнікаў ісці на працу ў пракуратуру, а некалькі дзён таму расказваў ім пра Хатынскую трагедыю. Такіх сустрэч ён праводзіць штогод даволі шмат.

Ілля Гузарэвіч распавядае школьнікам пра тое, чаму добра працаваць у пракуратуры. Фота: molsh.roo-pinsk.gov.by

Гузарэвіч таксама актыўна ўзяўся за палітычныя справы. Ён быў пракурорам па справе аб сарваным з будынка лясгаса ўвосень 2020-га чырвона-зялёным сцягу, па некалькіх справах аб абразах службовых асобаў. І па справе супраць блогера Мікалая «Верасня» Клімовіча, для якога запатрабаваў год турмы.

Агульны лік справаў, у якіх з боку абвінавачання выступаў Гузарэвіч, невядомы, але толькі ў адкрытых крыніцах іх з дзясятак.

Ілля Гузарэвіч каментуе прысуд, дзе ён быў абвінаваўцам. Кадр з відэа ТРК Вараг

«Адчуванне такое: Гузарэвіч лічыць, што ўсеўся на хлебнае месца, і калі будзе выслужвацца, то яго зробяць «царом», — дае характарыстыку маладому пракурору іншы суразмоўца.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары21

  • Беларус
    08.05.2023
    У аду гарэць абодвум.
  • Маментам
    08.05.2023
    Помні пра мора.
  • Помста
    08.05.2023
    Самое страшное это смотреть на свое дитя, смертельно больное.

У магілёўскай калоніі памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр6

У магілёўскай калоніі памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр

Усе навіны →
Усе навіны

У суботу і нядзелю ў Мінску моцна зменяцца маршруты грамадскага транспарту2

У Кіраўскім раёне хлопец з пнеўматычнага пісталета трапіў у вока 15-гадовай дзяўчыне

Малпы ніколі не змогуць надрукаваць усяго Шэкспіра4

Вяскоўца з-пад Касцюковічаў вызвалілі па амністыі, а цяпер перадумалі. Кажуць, здаровы

Таксі ў Беларусі пачынаюць працаваць па новых правілах1

Андрэй Дзмітрыеў не бачыць сэнсу вылучаць дэмакратычных кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах-20256

Школьнікаў са Смаргонскага раёна звазілі з экскурсіяй на Акрэсціна4

Музыку Сяргея Горлава судзяць па чатырох палітычных артыкулах

Блінкен: Паўночнакарэйскія войскі неўзабаве ўступяць у бой з УСУ ў Курскай вобласці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У магілёўскай калоніі памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр6

У магілёўскай калоніі памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр

Галоўнае
Усе навіны →