Грамадства33

На дзяржТБ патлумачылі, навошта ўводзяць падатак на багацце

На СТБ запэўнілі, змены ў Падатковы кодэкс, якія рыхтуюцца, дазволяць прадпрымальнікам «вырастаць са штонікаў». І паспрыяюць сацыяльнай справядлівасці, каб не было такога, што «камусьці супчык рэдкі, а камусьці жэмчуг дробны».

ток-шоу "Па сутнасці" talk show "Essentially" ток-шоу "По существу"
Змены ў падатковым заканадаўстве сталі тэмай ток-шоу «Па сутнасці». Скрыншот CTVBYvideo / YouTube

Навошта падатак на багацце

Адным з новаўвядзенняў у Падатковым кодэксе стане падатак на багацце. Размова ідзе аб выкарыстанні прагрэсіўнай шкалы падаткаабкладання пры даходзе звыш 200 тысяч рублёў. Для беларусаў з такім даходам плануюць падняць стаўку падаходнага падатку з 13 да 25%. А для ІП, чый даход перавысіць 500 тысяч рублёў, хочуць падняць падатак да 30%.

У ток-шоу «Па сутнасці» на СТБ патлумачылі, чаму вырашылі ўвесці такія падаткі.

«Чаму цяпер у Беларусі ўзнікла неабходнасць звярнуцца да такой меры? У нас рэзка з'явілася вельмі шмат заможных людзей? Апаненты ўлады гавораць, што такім чынам дзяржава хоча зарабіць грошай, каб карміць сілавікоў і бюджэтнікаў з іншых сфер», — задае пытанне вядучая Алена Сырова.

Па словах эканаміста Аляксандра Казлова, прагрэсіўная шкала, пад якой цяпер разумеюць «падатак на багацце», раней ужо існавала ў падатковай практыцы Беларусі. Былі падаткі і па 20, і па 25 працэнтаў.

Казлоў лічыць, што, з аднаго боку, увядзенне прагрэсіўнай шкалы дазволіць павялічыць падатковыя паступленні і нейкім чынам вырашыць праблему недахопу грошай у бюджэце. З другога — гэта можа быць звязана з сацыяльнай справядлівасцю: «Ёсць такое выказванне: «Камусьці супчык рэдкі, а камусьці жэмчуг дробны».

Эканаміст падкрэсліў, што ён асабіста не бачыць ніякай глабальнай праблемы з увядзеннем гэтага падатку ў Беларусі. Падобны падатак існуе і ў іншых краінах.

«Так, спачатку нейкае шараханне будзе. Але потым усё нармалізуецца», — лічыць ён.

Новы падатак можа закрануць каля 9 тысяч чалавек. 

Па меркаванні дырэктара Бізнэс-саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя прафесара Куняўскага Жанны Тарасевіч, прадпрымальнікі новага падатку не спужаюцца. Яна ўдакладніла, што гадавы даход у 200 тысяч датычыць не толькі прадпрымальнікаў, а любога грамадзяніна:

«Гэта могуць быць і наёмныя работнікі. Напрыклад, менеджар, які працуе дырэктарам на прадпрыемстве, ці доктар, паслугі якога добра аплачваюцца».

«Як толькі з'явіўся ў Падатковым кодэксе падатак на багацце, на багатыя аўтамабілі і гэтак далей, у бізнэсу паўстаў попыт на закон, які мы нядаўна крытыкавалі, аб змене ў заканадаўстве па пытаннях прадпрымальніцтва, — дадала Тарасевіч. — Таму што для любога суб'екта ёсць магчымасць і права выбару. Я магу быць не індывідуальным прадпрымальнікам, не плаціць высокія падаткі па 25%. <…>

У праекце закона прадугледжаны бясшвовы пераход — гэта раз. І па-другое, там жа прадугледжана, што суб'екты гаспадарання ўжо не да 15, а да 50 чалавек, якія стануць юрыдычнымі асобамі, змогуць карыстацца тымі льготамі альбо спрошчанымі рэжымамі, якімі можна было карыстацца да цяперашняга часу. А гэта дае магчымасць якраз «вырастаць са штонікаў».

Колькі ў Беларусі індывідуальных прадпрымальнікаў

Жанна Тарасевіч назвала лічбу прадпрымальнікаў у краіне:

«Калі браць усіх індывідуальных прадпрымальнікаў, то гэта дзесьці каля 263 тысяч дзеючых. Гэта не шмат. Але з іншага боку, мы павінны разумець: калі мы бяром гандляра, то гэта людзі 50+. Яны будуць працаваць яшчэ 5-10 гадоў.

Далей ужо прыйшоў інтэрнэт-гандаль, рознічныя гандлёвыя сеткі і гэтак далей. Таму гэтым людзям перастроіцца і пайсці ў вытворчасць дастаткова складана. Яны ў асноўным у рэгіёнах».

У той жа час Тарасевіч адзначае, што такім людзям трэба «проста дапамагчы перайсці ў цывілізаваны разрад, напрыклад, прыватнага ўнітарнага прадпрыемства, калі ў нас мяняюцца ўмовы». 

Кірыл Казакоў дадаў, што ў Беларусі індывідуальнымі прадпрымальнікамі былі «дзеля таго, каб плаціць раз на год зусім крыху».

Доктар эканамічных навук Ірына Новікава запярэчыла:

«Можа, гэта было і добра. Бо яны самазанятыя. Яны самі сабе давалі работу, не патрабавалі дапамогі па беспрацоўі. Яны не сядзелі дома, зараблялі, каб пракарміць сябе і сваю сямʼю. Гэта ж таксама можа быць мэтай дзяржавы».

Чытайце яшчэ:

Багатыя таксама плачуць. У Беларусі хочуць увесці падатак на звышпрыбыткі і дарагія аўто

Колькасць работнікаў скарачаецца. Як масавая эміграцыя будзе ўплываць на эканоміку ў Беларусі — змены адчуюць усе

Маладыя прадпрымальнікі больш крэатыўныя? Фігня. Даследаванне паказвае, што людзі, старэйшыя за 50 гадоў, — больш радыкальныя наватары

Колькасць ІП скарачаецца. Як гэта ўплывае на сабраныя падаткі і чаму тэндэнцыя працягнецца

Каментары3

  • дзядок
    31.10.2023
    От толькі не трэба пра сацыяльную справядлівасць байкі баяць. Бо адна справядлівасць у прыбіральшчыцы, другая - ў дырэктара прыватнай фірммы, трэцяя - ў салігорскага шахцёра, чацвёртая - ў Лукашэнкі і г.д.
    А недахоп грошай у бюджэце вынікае з таго, што над эканомікаю ў Беларусі па-ранейшаму вісіць савецкі сацыялістычнны праклён, асабліва над сельскай гаспадаркаю. Адзінае выйсце - рэформы, ад якіх Лукашэнка шарахаецца, як чорт ад крыжа, каб не страціць сваю  аднаасобную ўладу.
  • No
    31.10.2023
    Далей будзе раскулачванне "сяредняга" клясу. І прапагандоны будуць тлумачыць хатаскрайнікам і лукашыстам што гэта добра, па справядливому)
    У звярынцы ўсё стабільна. 
    Мірнаму з яго бізнясам рахтавацца)
  • 125%
    31.10.2023
    Жерар Депардье вернет морковку

Ціханоўская павіншавала твітар з гадавінай бітвы пад Оршай. І тут пачалося

Ціханоўская павіншавала твітар з гадавінай бітвы пад Оршай. І тут пачалося

Усе навіны →
Усе навіны

На расійскай мяжы будуць трэніравацца тэрытарыяльныя войскі1

23 гады таму прайшлі другія прэзідэнцкія выбары. Ці быў тады шанец перамагчы Лукашэнку?4

Зніклага сямікласніка знайшлі

Якая абстаноўка на выездзе з Беларусі?

Рыжанкоў: Захад хоча, каб Мінск праводзіў антырасійскую палітыку6

«Людзі выйшлі ў двор пагрэць ваду ў кацялку, а расійскі снайпер прастрэліў посуд, каб паздзекавацца». Беларускі паэт пра жыццё ў Бучы5

Беларус даслаў у шэраг райвыканкамаў просьбы памяняць мову вулічных шыльдаў. Што яму адказалі12

«Нічога там новага няма» — Вальфовіч аб прарыве ўкраінцаў у Курскую вобласць5

«Самае галоўнае цяпер — забяспечваць суб’ектнасць Беларусі». Франак Вячорка расказаў, ці ёсць стратэгія ў дэмсілаў і на што ўплывае Ціханоўская25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская павіншавала твітар з гадавінай бітвы пад Оршай. І тут пачалося

Ціханоўская павіншавала твітар з гадавінай бітвы пад Оршай. І тут пачалося

Галоўнае
Усе навіны →