Свет66

У Маскву прыехала дэлегацыя ХАМАС

Дэлегацыю ХАМАС узначальвае член палітбюро руху Абу Марзук.

Член палітбюро ХАМАС Абу Марзук. Фота: Hatem Moussa / AP Photo

Вядома, што дэлегацыя сустрэлася са спецпрадстаўніком прэзідэнта Расіі на Блізкім Усходзе, намеснікам кіраўніка МЗС РФ Міхаілам Багданавым. Пра іншыя сустрэчы пакуль не паведамляецца. 

Як пішуць медыя, ХАМАС заявіў, што высока ацаніў пазіцыю Пуціна і заклікаў міжнародную супольнасць звярнуць увагу на «генацыд, які здзяйсняе сіянісцкі ўрад». Багданаў, як паведамляецца, выказаў падтрымку правоў палесцінскага народа.

Баевікі руху ХАМАС раніцай 7 кастрычніка напалі на Ізраіль. Яны выпусцілі некалькі тысяч ракет і прарваліся ў прымежныя раёны, пачаўшы бой з ізраільскімі вайскоўцамі. Загінула каля 1300 чалавек, каля 220 былі ўзятыя ў закладнікі. 

Прэмʼер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху заявіў, што краіна ўступае ў «доўгую і цяжкую вайну». Таксама ён абʼявіў, што Армія абароны Ізраіля пачала рыхтавацца да наступальнай аперацыі, мэтай якой — поўнае знішчэнне магчымасцяў ХАМАС.

Каментары6

  • Чаркашкварка
    26.10.2023
    Крамлёускiя куклы, як i лукашэнка.
  • Бобр
    26.10.2023
    Странные ребята. Выпустили 1000 ракет, и зверьё в израильские поселки. А теперь поджали хвост прилетели в Москву. Всю делегацию в Лефортово и вызвать представителей Израиля, пусть проводят следствие. Иначе получается, что это не Путин контролирует бармалеев а они его
  • Беня зноу праглыне што яго сябар Пыня сустакаецца з хамасоускiмi тэрарыстамiфашыстамi
    26.10.2023
    Тэрарысты едуць да тэрарыстау, нiчога новага.
    Беня зноу праглыне што яго сябар Пыня сустакаецца з хамасоускiмi фашыстамi тэрарыстамi?

Закаханыя ў Мінску хацелі сабраць з падпісчыкаў $10 тысяч на вяселле мары. Колькі ж у выніку ім заданацілі?15

Закаханыя ў Мінску хацелі сабраць з падпісчыкаў $10 тысяч на вяселле мары. Колькі ж у выніку ім заданацілі?

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ адзін дом у Мінску ўлетку купілі за 2 мільёны даляраў1

Палітвязень правёў паўтара года ў СІЗА — вось як ён выглядаў пасля гэтага15

Натарыус у Мінску выдаў некалькі даверанасцяў беларусам, якія знаходзяцца за мяжой. Іх анулявалі2

Жыхар Баранавічаў паспрабаваў забіць знаёмага, каб не вяртаць вялікі доўг2

Астапеня прапанаваў, як ціхенька пазбавіцца ад помнікаў Леніну15

Хто і навошта дагэтуль карыстаецца пэйджарамі?3

У адным з двароў Мінска асфальт паклалі вакол прыпаркаванага аўто ФОТАФАКТ1

Беларуска расказала, навошта выдае ў Канадзе родную літаратуру па-англійску

Сцэнарыста з Барысава будуць судзіць за «заклікі да санкцыяў»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Закаханыя ў Мінску хацелі сабраць з падпісчыкаў $10 тысяч на вяселле мары. Колькі ж у выніку ім заданацілі?15

Закаханыя ў Мінску хацелі сабраць з падпісчыкаў $10 тысяч на вяселле мары. Колькі ж у выніку ім заданацілі?

Галоўнае
Усе навіны →