Свет22

У ЗША шэрыф застрэліў суддзю проста ў будынку суда

Яны ўдваіх зайшлі ў кабінет суддзі і зачынілі за сабой дзверы, пасля чаго пачуліся стрэлы.

Фота: Бі-бі-сі

У амерыканскім штаце Кентукі шэрыф адной з акругаў застрэліў акруговага суддзю проста ў будынку суда, піша Бі-бі-сі.

Паліцыя штата Кентукі абвясціла, што ў будынку суда акругі Летчэр у чацвер некалькімі стрэламі быў забіты акруговы суддзя Кевін Малінс, пасля чаго на месцы злачынства без супраціву быў затрыманы шэрыф акругі Шон Стайнс.

43-гадоваму Стайнсу выстаўленае абвінавачванне ў забойстве.

Паліцыя штата заявіла, што 54-гадовы суддзя Малінс быў застрэлены падчас спрэчкі, але пакуль не патлумачыла, пра што была спрэчка і якія маглі быць матывы стралка.

Злачынства адбылося каля двух гадзін дня па мясцовым часе ў горадзе Уайтсберг.

Як піша мясцовая газета Mountain Eagle, шэрыф Стайнс прыйшоў у прыёмную суддзі і сказаў служачым суда, што яму трэба пагаварыць з суддзёй Малінсам сам-насам.

Паводле звестак газеты, шэрыф Стайнс выйшаў у фае суда з паднятымі рукамі і здаўся паліцыі.

У будынку суда ў момант страляніны было каля 50 чалавек, ніхто з іх не пацярпеў.

Генеральны пракурор штата Расэл Коўлман запэўніў у твіце ў сетцы X, што яго ведамства старанна расследуе гэтае здарэнне і даможацца перамогі правасуддзя.

Каментары2

  • Імя
    20.09.2024
    І што? Калі нічога не вядома, начорта гэта посціць? Навіна лакальнага маштаба.
  • Беня
    20.09.2024
    [Рэд. выдалена]

Затрымалі трох топ-чыноўнікаў з Беларускай чыгункі

Затрымалі трох топ-чыноўнікаў з Беларускай чыгункі

Усе навіны →
Усе навіны

Настаўнікам масава пішуць махляры — як магла адбыцца ўцечка даных1

Сілавікі працягваюць умацоўваць свае будынкі, баючыся паўстання32

Кітай пачаў маштабныя вучэнні, акружыўшы Тайвань7

Сабаленка наблізілася да першай ракеткі на адлегласць выцягнутай рукі

Каму па кішэні? Агляд крэдытаў на нерухомасць ад беларускіх банкаў1

Выбары ў Літве: сацыял-дэмакраты — першыя, кансерватары — другія, але адрыў мінімальны5

SpaceX упершыню паспяхова вярнула на Зямлю шматразовы паскаральнік самай цяжкай ракеты «Старшып»4

Гурневіч Астапеню: Размаўляць па-руску гэта не выбар беларусаў, а навязаны выбар Масквы40

Як выглядалі банкноты з Янкам Купалам і першая камп'ютарная гульня па-беларуску? Выйшла кніга пра найноўшую беларускую гісторыю2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі трох топ-чыноўнікаў з Беларускай чыгункі

Затрымалі трох топ-чыноўнікаў з Беларускай чыгункі

Галоўнае
Усе навіны →