Зяленскі: Рыхтуемся да ўдараў РФ па энергааб'ектах. Будзем адказваць
Сёння Уладзімір Зяленскі правёў чарговую нараду наконт паступлення тэхнікі, заслухаў інфармацыю з перадавой і аб наступствах нядаўніх абстрэлаў Расіяй тэрыторыі Украіны, у тым ліку па крытычнай інфраструктуры.
Прэзідэнт Украіны адзначыў, што атрымаў справаздачы аб паступленні тэхнікі, боепрыпасаў, новыя кантракты і новую геаграфію паставак.
«Вораг спрабуе знішчаць без разбору ўсё, да чаго можа дацягнуцца. Берыслаў, Баравая. Ліквідуем наступствы абстрэлаў, дапамагаем людзям. Рыхтуемся да ўдараў па энергетычнай інфраструктуры. У гэтым годзе не толькі будзем абараняцца, але і адказваць. Вораг гэта добра ведае. Спачатку прыбралі з Крыма флот, цяпер перамяшчаюць і сваю авіяцыю далей ад нашых межаў», — сказаў Зяленскі.
У ноч на 25 кастрычніка расіяне запусцілі па Украіне 11 дронаў-камікадзэ «Шахед», па звестках вайскоўцаў, сілы супрацьпаветранай абароны змаглі збіць усе варожыя беспілотнікі. Адначасова ёсць пацярпелыя і разбурэнні ў выніку падзення абломкаў.
Гарады Славута і Няцешын у Хмяльніцкай вобласці пацярпелі ў выніку збіцця варожых беспілотнікаў.
Мінэнергетыкі паведаміла, што вораг нанёс удар па тэрыторыі непадалёк Хмяльніцкай АЭС. Выбухам пашкоджаныя вокны ў адміністрацыйна-бытавым і лабараторна-бытавым карпусах.
Каментары