Грамадства1010

За два каментары ў адрас Лукашэнкі аршанскага прадпрымальніка асудзілі на два гады калоніі

У Аляксея Цыпілева трое малых дзяцей.

Аляксей Цыпілеў

Суд Аршанскага раёна вынес прысуд прадпрымальніку Аляксею Цыпілеву, абвінавачанаму ў абразе Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 КК. Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Разумовіч, абвінаваўца — памочнік пракурора Сяргей Дзяржыцкі, піша «Вясна».

Шматдзетнага бацьку (дзецям 3, 4 і 5 год) затрымалі па месцы жыхарства ў пасёлку Высокае Аршанскага раёна 3 жніўня і да суда змясцілі пад варту ў СІЗА Віцебска.

Па матэрыялах абвінавачання, Аляксей пры канцы лютага размясціў у тэлеграм-групе «Лухтавікінгі» абразлівы каментар «Прадажная ….», тым самым прынізіў гонар і годнасць Лукашэнкі. Другі эпізод датаваўся сакавіком.

4 кастрычніка суд прызначыў Цыпілеву пазбаўленне волі тэрмінам на два гады з адбыццём пакарання ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Маёмасць прадпрымальніка (аўтамабілі і будаўнічая тэхніка) пакінутыя пад арыштам.

Падтрымайце Аляксея паштоўкай альбо лістом:

СІЗА-2 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2, Аляксей Юр’евіч Цыпілеў.

Каментары10

  • Exes
    16.10.2023
    Не забойца. Не гвалтаўнік. А чалавек які працуе і плаціць падаткі. Прымае удзел у развіцці ВУП. А цяпер бюджэт павінен несці траты на чалавека пазбаўленага волі за "каментар". Прытым чалавека за краты адправілі карнікі, пракуратура і суд якія навогул не прымаюць ніякага ўдзелу ў развіцці эканомікі. Толькі наносяць шкоду.
    Асудзілі за каментар які ў вольным свеце навогул не з'яўляецца злачынствам. Чарговы прыклад таго як лукашысты разбураюць эканоміку і краіну дзеля вар'ята і ягонай клятай сямейкі. "гора краіне калі халоп становіцца царом" - Саламон.
  • Мойша
    16.10.2023
    Беларусь будзе раздаўлена і тут камня на камні не застанецца
  • U had
    16.10.2023
    Лукашэнаўская Беларусь займае першае месца ў Еўропе па колькасці вязняў на 100 тыс насельніцтва. У Беларусі ўжо няменьш за 5 тыс вязняў пазбаўлена волі "за палітыку". Амаль кожны чацьверты з асоб пазбаўленых волі не рабіў ніякага злачынства ў сваім жыцці. Яго "злачынцам" зрабіу лукашызм.

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ5

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка паслізнулася на прыступках свайго пад'езда, паламалася і адсудзіла 11 000 рублёў

З Новага года вырасце некалькі падаткаў

Беларускі «Гастрафэст» пройдзе ў трох краінах. Што ў меню?2

Палітвязня Толчына, які выйшаў па памілаванні, затрымалі па адміністрацыйнай справе

Лію Ахеджакаву, якая выступіла супраць вайны, прапанавалі замяніць на дыпфейк у «Іроніі лёсу, або з лёгкай парай!»1

Украінскія марскія дроны атакавалі Керч

Жонку беларускага тэнісіста абакралі ў Піцеры1

Паўстанцы ў Сірыі падышлі да Хомса, расійскія базы сёння могуць адрэзаць17

Лаўроў даў прымірэнча-спакуслівае інтэрв'ю Карлсану10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ5

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ

Галоўнае
Усе навіны →