Спорт

52-гадовы Ярамір Ягр пачаў сезон з галявой перадачы

18 верасня спартовец адзначыўся асістам за «Кладна» ў стартавым матчы новага сезона чэшскай Экстралігі.

Ярамір Ягр, facebook.com/RytiriKladno

Ягоны агент Яраслаў Зідэк кажа, што 52-гадовы хакеіст завершыць кар'еру ў 2025 годзе, піша «Беларускі хакей».

— Ярамір вельмі любіць хакей. У яго вельмі добрае здароўе і няма ніякіх праблем з дысцыплінай. Менавіта за кошт гэтага ён працягвае гуляць у хакей. Зараз ён самы ўзроставы спартовец, які працягвае гуляць у хакей. Перад матчам з «Пардубіцамі» Ярамір афіцыйна абвясціў, што гэты сезон стане для яго апошнім у кар'еры.

— Чым ён плануе займацца пасля завяршэння кар'еры?

— Як вы ведаеце, ён прэзідэнт клуба «Кладна», а таксама ён уваходзіць у праўленне Чэшскай федэрацыі хакея. Чым ён будзе займацца пасля завяршэння кар'еры, акрамя займаных пасад, не ведаю, паглядзім, — цытуе агента «Матч ТВ».

Ягр з 1990 па 2001 год выступаў за «Пітсбург Пінгвінс», у складзе каманды стаў двухразовым уладальнікам Кубка Стэнлі. Таксама ён абараняў колеры «Вашынгтон Кэпіталс», «Нью‑Ёрк Рэйнджэрс», «Філадэльфіі Флаерс», «Далас Старс», «Бостан Бруінс», «Нью‑Джэрсі Дэвілз», «Флорыды Пантэрс» і «Калгары Флэймс», расійскі «Авангард».

Каментары

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank прадаў Прыёрбанк арабам

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank прадаў Прыёрбанк арабам

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаюць 8-пакаёвую кватэру. Колькі просяць?1

У Расіі зноў актывізаваўся падзабыты Анатоль Кашпіроўскі9

Міжнародны гуманітарны фонд — каму ён будзе дапамагаць і колькі там цяпер грошай5

Старажытнасці з разрабаваных музеяў Судана прадаюцца за бесцань на аўкцыёнах

Хто тыя мільярдэры, якія стаяць за Трампам і Харыс?2

«Пакуль у краме ёсць макароны за 30 цэнтаў і каўбаса за 90, — я магу быць без грошай». Моладзь — пра жыццё ў эміграцыі без дапамогі бацькоў

Як Ізраіль стварыў сучаснага «траянскага каня» для «Хезбалы» — цікавыя дэталі аперацыі з пэйджарамі17

Comedy Club закрываецца7

Упершыню ў Беларусі сабаку паставілі адразу два біянічныя пратэзы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank прадаў Прыёрбанк арабам

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank прадаў Прыёрбанк арабам

Галоўнае
Усе навіны →