Вайна

ЕС дасць Украіне крэдыт 35 млрд еўра

Мяркуецца, што гэтыя сродкі будуць накіраваныя ўкраінскім уладам за кошт адсоткаў ад актываў Расіі, замарожаных у Еўрасаюзе, піша Бі-бі-сі.

Урсула фон дэр Ляен. Фота: УНІАН

«Бесперапынныя расійскія атакі азначаюць, што Украіне патрэбная пастаянная падтрымка ЕС. Еўракамісія дасць Украіне крэдыт у памеры да 35 млрд еўра ў рамках абавязацельстваў Вялікай сямёркі. Гэта чарговы вялікі ўклад ЕС у аднаўленне Украіны», — напісала фон дэр Ляен у сетцы Х.

У пятніцу кіраўнік Еўракамісіі знаходзіцца з візітам у сталіцы Украіны, дзе праводзіць перамовы з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім.

У чэрвені краіны Вялікай сямёркі ўхвалілі механізм, паводле якога Украіна павінна атрымаць крэдыт 50 млрд даляраў: ён павінен выплачвацца з будучых адсоткаў з замарожаных расейскіх актываў.

Еўракамісія паведамляе, што гэтыя сродкі будуць выкарыстаныя для фінансавання ўкраінскага дзяржаўнага бюджэту, патрэбы якога значна выраслі праз расійскую агрэсію.

Краіны G7 — Канада, Францыя, Германія, Італія, Японія, Вялікабрытанія і ЗША — з'яўляюцца найважнейшымі фінансавымі і ваеннымі прыхільнікамі Украіны з моманту поўнамаштабнага ўварвання Расіі ў 2022 годзе.

Сума расійскіх актываў, замарожаных гэтымі дзяржавамі і Еўрапейскім Саюзам, складае 325 млрд даляраў.

Прадстаўнікі заходніх краін падкрэслівалі, што аб канфіскацыі расейскіх актываў гаворка не ідзе, а Украіна атрымае толькі адсоткі ад іх.

Па даных газеты Financial Times, першапачаткова планавалася, што доля кожнага з членаў «сямёркі» пры выдзяленні Украіне 50 млрд даляраў будзе адпавядаць іх эканамічнай моцы. Такім чынам ЗША і ЕС павінны былі накіраваць Кіеву па 20 млрд даляраў, а астатняе — Канада, Японія і Вялікабрытанія.

Каментары

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі3

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Спробы наведаць Марыю Калеснікаву ў Гомелі не прыносяць поспеху3

Азаронак расказаў, як у пачатку вайны прысутнічаў на закрытай нарадзе Рады бяспекі16

Без імёнаў і надмагілляў. Жыхары латвійскага памежжа паказваюць, як хаваюць мігрантаў, якія спрабавалі трапіць з Беларусі6

Аўтарку лозунга «Стоп таракан» адразу асудзілі завочна, а потым вызвалілі па амністыі4

«Гэта бомба!» Пад Лідай жанчына знайшла зайздросную паляну баравікоў1

У Літве на мяжы з Беларуссю пачынаюцца вучэнні НАТА

У Берліне адкрылі самыя высокія арэлі Еўропы ВІДЭА

У Бабруйску жанчына загінула проста на сваёй кухні

Раман Пратасевіч назваў памер свайго заробку як зваршчыка26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі3

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →