Эканоміка22

8 простых парад па эканоміі грошай

Што рабіць, каб заробку хапіла на адпачынак, і як траціць менш? Myfin.by запісаў парады незалежнай фінансавай кансультанткі Алены Максімовіч.

1. Не бярыце крэдытаў і не выкарыстоўвайце крэдытных карт

Крэдыты — гэта фінансавая залежнасць, ад якой лепш пазбавіцца. На першы погляд можа здацца, што яны ратуюць бюджэт ад непрадбачаных сітуацый або пакупак, якія неабходна здзейсніць тут і цяпер. Але калі чалавек бярэ крэдыт, ён заганяе сябе ў яшчэ большае безграшоўе. Крэдыт — гэта ілюзія таго, што ёсць фінансавыя сродкі.

Перад тым як яго браць, неабходна палічыць, якая сума пераплаты будзе ў выніку. Вынік можа вельмі здзівіць. У многіх сітуацыях адкласці грашовыя сродкі выйдзе нашмат танней. Крэдытныя карты — гэта яшчэ адно зло, якое стварае ілюзорнае ўяўленне, што вы ўладальнік гэтых грошай. Памятайце, што аднойчы гэтыя сродкі прыйдзецца вярнуць.

Калі набываеце жыллё за кошт крэдытных грошай, то сітуацыя крыху іншая. Калі палічыць, то, хутчэй за ўсё, штомесячны плацеж па крэдыце будзе нязначна вышэйшым за тое, што неабходна плаціць за арэнду жылля. І, вядома ж, лепш аддаваць грошы за ўласныя метры, чым за чужую кватэру.

2. Перакладайце частку зарплаты на асобны рахунак

Ад даходу неабходна адкладаць мінімум 10%. Галоўная памылка — людзі не пералічваюць грошай на асобны рахунак. У чарадзе выдаткаў можна лёгка залезці ў гэтыя адкладзеныя сродкі (наяўныя або на асноўнай карце). Таму перакладаць іх варта на асобны рахунак. Тады можаце наглядна бачыць, колькі грошай збіраецца на ім, дый будзе складаней іх выдаткаваць на бягучыя выдаткі. У адной скарбонцы яны абязлічаныя, таму і расходаваць выпадкова будзеце больш, чым планавалі першапачаткова.

3. Сачыце за тым, якія падаткі і колькі плаціце (і не забывайце пра падатковыя льготы і вылікі)

Падаткі плаціць трэба абавязкова. І хачу нагадаць, што ў нас у краіне ёсць падатковыя льготы і вылікі, пра якія многія проста не ведаюць, а таму і не карыстаюцца ўсімі магчымасцямі. Напрыклад, чалавек узяў крэдыт на набыццё кватэры.

У некаторых грамадзян ёсць права скарыстацца падатковым вылікам у памеры 13% ад сумы ўнесеных грашовых сродкаў на пагашэнне крэдыту на кватэру, якія можна вярнуць, падаўшы пэўны пакет дакументаў па месцы працы.

Таксама і з іншымі падатковымі льготамі, якія маюць некаторыя асобныя катэгорыі грамадзян: шматдзетныя сем'і, інваліды і іншыя. Важна ведаць пра ўсе магчымасці, каб не выпусціць іх. Такая эканомія сродкаў дапаможа выдаткаваць грошы на нешта важнае.

4. Штодня вядзіце ўлік выдаткаў

Памылкова меркаваць, што няма сэнсу весці фінансавы ўлік, калі выдаткі невялікія.

Падрабязныя штодзённыя запісы аб выдатках дапамогуць зэканоміць ад 10% сумы выдаткаў на месяц, не зніжаючы ўзроўню і якасці жыцця.

Аналіз выдаткаў на падсвядомым узроўні дапамагае адмовіцца ад дробных і няважных пакупак, якія ў выніку выліваюцца ў немаленькія грошы.

5. Інвестыцыі ў здароўе — гэта эканомія

Здавалася б, інвестыцыі і эканомія — гэта зусім пра розныя рэчы. Але не гэтым разам. Лекі і лячэнне каштуюць досыць дорага. Калі не клапаціцца пра сваё здароўе і самаадчуванне, то ў адзін цудоўны дзень гэта можа выліцца ў нешта сур'ёзнае. Тады на лячэнне сыдуць вялікія грошы, а магчымасці зарабляць проста не будзе. У дадзенай сітуацыі інвестыцыі ва ўласнае здароўе дапамогуць зэканоміць будучыя сродкі.

6. Не рабіце пакупак у дзень заробку

На думку многіх псіхолагаў, менавіта ў гэты перыяд грошы трацяцца хутка і лёгка, бо здаецца, што іх досыць шмат. Многія чакаюць дня, калі прыйдзе заробак, і толькі тады ідуць па пакупкі. А варта было б рабіць пакупкі па меры неабходнасці. Такім чынам вы не купіце непатрэбных рэчаў. У канцы месяца многія застаюцца з невялікай колькасцю грошай і зноў пачынаюць чакаць запаветнага дня, калі фінансы паступяць на карту. Замкнёнае кола, таму рэкамендую не бегчы адразу ў краму, лепш рабіце гэта па меры неабходнасці.

7. Загадзя плануйце буйныя пакупкі і выкарыстоўвайце дысконтныя карты

Часцяком буйныя пакупкі патрабуюць вялікай колькасці грашовых сродкаў, якія не заўсёды ёсць у адкладзеных грошах у любога чалавека. Такія пакупкі варта планаваць загадзя. Неабходна разбіць усю цану на пэўную колькасць месяцаў (у залежнасці ад вашых магчымасцяў) і адкладаць патрэбную суму. Замест гэтага многія звяртаюцца да крэдытаў. Аднак гэтая гісторыя дакладна не пра эканомію.

Але ёсць і непрадбачаныя пакупкі, напрыклад, зламаўся халадзільнік, які рамонту не падлягае.

Для форс-мажораў павінна быць сума ў рэзерве, якую неабходна загадзя адкладаць.

Таксама шматлікія сеткі крам прапануюць дысконтныя карты (назапашвальныя, бонусныя). Не варта іх ігнараваць, так як нават невялікія зэканомленыя сумы будуць выдатным дадаткам да бюджэту. А для разліку рэкамендую выкарыстоўваць карты з кэшбэкам або манібэкам — яны даюць магчымасць вярнуць частку сумы ад пакупкі. Не бяжыце ў першую ж краму — маніторце інтэрнэт-сайты з прапановамі, каб выбраць неабходную мадэль тавару, але па самай нізкай цане.

8. Загадзя плануйце адпачынак

Спантанны адпачынак — гэта дакладна не пра эканомію. Прычым гаворка не пра гарачыя пуцёўкі, а пра бюджэт для адпачынку, які будзе загадзя вызначаны. Падумайце, якую суму гатовыя выдаткаваць і пачніце загадзя яе адкладаць. Напрыклад, адпачынак праз 10 месяцаў, ваш бюджэт — 1500 даляраў. Значыць, штомесяц варта ў скарбонку аддаваць 150 даляраў.

Многія пасля адпачынку вяртаюцца адпачылыя і загарэлыя, але без капейкі ў кішэні. Адпускныя выдаткаваныя, а да зарплаты яшчэ трэба дажыць. Таму планаваць бюджэт варта не толькі на суму тура, але і з запасам на час вяртання. Калі бюджэту на адпачынак няма, то не варта і крэдыт браць на яго. Паспрабуйце замяніць на больш бюджэтны варыянт: выбраць танны гатэль, самалёт замяніць на аўтобус, падабраць іншую краіну.

Каментары2

  • Статья для недоразвитых
    23.09.2023
    Статья для кого насчитана ??ждем статью как правильно ездить не велосипеде, как грамотно ходить, как держать в руках предметы и ид ))))
  • Крэдыт на крэдыце
    23.09.2023
    Не патрэбна людзей вучыць на сваім досьведзе, колькі людзей, столькі і прапаноў. Як назьбіраць на кватэру? Ёсьць крэдыты, якія магчыма датэрмінова закрыць, я ўзяў крэдыт у абслугоўваючым банку, а для мяне -2% у параўнаньні з іншымі банкамі, закрыў яго за 5,5 гадоў, а не за 20, як у дамове. Усё набываў па Халве, Чарапахе, без% растэрміноўку ў крамах, быў момант, калі заробак увесь ішоў на крэдыты, жылі за жонкіны грошы, але вылезьлі. Чаму на 10 месяцаў не ўзяць у інтэрнэт краме буйны тавар? Усе гэтыя парады не вельмі ў наш час дзейныя - рубель можа ляснуцца, даляры забароняць пад пагрозай крымінальнага перасьледу, замест грошай будуць працадні, чакаць ад крэпкава хазяйствініка можна чаго заўгодна, ды шчэ ў бліжэйшай будучыні. Прачытаў на Х'97, як напісаў адзін каментатар - памятайце, голымі прыйшлі ў гэты сьвет, голымі і сыйдзем. Трэба жыць сёняшнім.

Што за чамадан носіць каля Лукашэнкі ягоны ахоўнік? Не, там не ядзерная кнопка14

Што за чамадан носіць каля Лукашэнкі ягоны ахоўнік? Не, там не ядзерная кнопка

Усе навіны →
Усе навіны

Гендырэктар «Беларусьфільма»: «Лістапад» — гэта БРІКС у сферы кіно3

«Што возьмеш з гэтага дзеда?» На беларускай трыбуне падчас матчу ў Варшаве здарылася патасоўка4

Ліквідавана Пінская каталіцкая духоўная семінарыя4

Двух расійскіх кантрактнікаў асудзілі ў Расіі да пажыццёвага за расстрэл дзевяці чалавек у акупаванай Валнавасе2

«А што вы хочаце за такія грошы?». Тыкток абмяркоўвае гасцініцу ў Ашмянах5

Міністр замежных спраў Ізраіля тэрмінова вылецеў у Нідэрланды2

Пад Мазыром п'янага кіроўцу спынялі стрэламі

«Стануць сябрамі камісій, назіральнікамі». Ветэранаў МУС задзейнічаюць у выбарах11

Кітайскія навукоўцы абвясцілі аб стварэнні зброі з «Зорных войнаў»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за чамадан носіць каля Лукашэнкі ягоны ахоўнік? Не, там не ядзерная кнопка14

Што за чамадан носіць каля Лукашэнкі ягоны ахоўнік? Не, там не ядзерная кнопка

Галоўнае
Усе навіны →