У канцы верасня ў Беларусі пройдуць маштабныя вайсковыя вучэнні
Цяпер праходзіць актыўная падрыхтоўка. Праводзяцца агляды, на якіх правяраюцца наяўнасць і стан рыштунку, узбраення і вайсковай тэхнікі.
У канцы верасня ў Беларусі запланавана правядзенне двухбаковых комплексных вучэнняў. Пра гэта яшчэ ў канцы жніўня паведаміў начальнік Дэпартамента міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва Мінабароны Валерый Равенка. Па словах чыноўніка, аб вучэннях раней былі апавешчаныя дзяржавы — удзельніцы АБСЕ ў рамках Венскага дакумента 2011 года.
Паводле інфармацыі Беларускага Гаюна, у вучэннях будуць задзейнічаныя наступныя падраздзяленні:
- 6-й механізаванай брыгады;
- 11-й механізаванай брыгады (у тым ліку 841-я Група артылерыі і разведвальны батальён);
- 19-й механізаванай брыгады (у тым ліку 191-я Група артылерыі);
- 120-й механізаванай брыгады;
- 336-й рэактыўнай артылерыйскай брыгады і інш.
Цяпер праходзіць актыўная падрыхтоўка. Праводзяцца агляды, на якіх правяраюцца наяўнасць і стан рыштунку, узбраення і ваеннай тэхнікі.
Таксама ў падраздзяленнях праводзяцца заняткі па прафілактыцы «негатыўнага інфармацыйнага ўздзеяння на асабісты склад», піша Беларускі Гаюн.
Вайскоўцам даводзіцца алгарытм распазнання недакладнай інфармацыі (фэйкаў), а таксама парадак карыстання сацыяльнымі сеткамі і месенджарамі.
Падраздзяленні 336-й рэактыўнай артылерыйскай брыгады (на ўзбраенні — РСЗА «Смерч» і «Паланэз») ужо пачалі перамяшчацца ў раён правядзення вучэнняў.
Каментары