На волю выйшаў палітвязень Сцяпан Талкачоў, асуджаны па «справе Зельцэра»
Свой тэрмін палітвязень адбываў у бабруйскай калоніі № 2.
Сцяпана затрымалі 29 верасня 2021 года, на наступны дзень пасля таго, як у кватэры айцішніка Андрэя Зельцэра ў Мінску адбылася перастрэлка з сілавікамі, у выніку якой загінуў і сам Зельцэр, і супрацоўнік КДБ Дзмітрый Федасюк.
Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці ці варажнечы). Падчас суда Сцяпан не прызнаў сваёй віны, піша «Вясна».
26 жніўня 2022 года Брэсцкі абласны суд прызнаў Талкачова вінаватым і прызначыў яму 2,5 гады калоніі.
Свой тэрмін палітвязень адбываў у бабруйскай калоніі №2. Днямі палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.
Каментары