Здарэнні99

«Высушым, памыем. Затое чысценькі будзе». Жыхарка Салігорска апублікавала відэа са здзекамі з сабакі

«Сёння да мяне ў рукі трапіла адно відэа, характар якога мяне проста дзівіць». З такімі словамі на сайт Slutsk-Gorod.by звярнуўся жыхар Слуцка, даслаўшы рэдакцыі спасылку на адпаведны ролік.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: diary.ru

Як высветлілася, ролік у сацыяльнай сетцы TikTok апублікавала 17-гадовая салігарчанка ў студзені гэтага года.

На відэа з подпісам «Касманаўт пральнай машыны», якое набрала крыху больш за 140 праглядаў, хтосьці садзіць сабаку, як мяркуецца, у пральную машыну і закрывае люк. Затым тэхніку ўключаюць і барабан пачынае круціцца разам з жывёлай на працягу некалькіх секунд.

За кадрам чуецца жаночы смех нават у момант, калі працэс спынілі, але люк так і не змаглі адкрыць. У ванным пакоі, дзе адбывалася ўсё дзеянне, прысутнічала малое дзіця, якое са шкадаваннем гладзіла шкло дзверцаў машыны. Напалоханы сабака глядзеў на людзей, скуголіў, але яго ніхто не змог выпусціць.

«Адчыняй машыну. Машына даражэй каштуе, чым сабака», — сказала прысутная ў ваннай жанчына. — «Гэта вызначэнне вагі было (гаворка пра працоўны працэс машыны. — Заўв. рэд.) Потым яна набірала б ваду і прала б».

«Высушым, памыем. Затое чысценькі будзе», — з усмешкай адказвае жаночы голас за кадрам.

Што было далей з жывёлай і як хутка яе змаглі дастаць з пральнай машыны, так і не зразумела.

Начальнік ДУ «Слуцкая гарветстанцыя» Вадзім Максімчык, да якога рэдакцыя выдання звярнулася па каментар адносна таго, што адбывалася, сказаў, што дзеянні гэтыя відавочна рабіліся супраць волі жывёлы, сабака напалоханы, і, без сумневаў, яму былі прычыненыя пакуты. Таму дзеянні ўдзельнікаў падзей цалкам можна расцэньваць як жорсткае абыходжанне з жывёлай, што з'яўляецца прамым парушэннем закона.

Каментары9

  • ром
    29.08.2023
    Беларуски мир!!! Сабака то яшчэ пау бяды))). Знаю выпадак кали чуть дзите у машыну не засунули и не уключыли🤣
  • Biełaruski honar
    29.08.2023
    mikola, Pierakład na biełaruskuju movu: "Varjatka. Chvora na halavu." Pišycie pa-bielarusku, a nie pa-mikolsku. Piśmiennaść jość honar biełarusaŭ.
  • Гэта ня жарт
    29.08.2023
    Сур'ёзны папераджальны прыкмета псыхозу. Многія серыйныя забойцы спачатку дрэнна абыходзіліся з жывёламі, а потым зь людзьмі.

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог13

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Усе навіны →
Усе навіны

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»6

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

Памёр Герман Кірылаў2

Пуцін адмовіўся публічна прасіць прабачэння за падбіты азербайджанскі самалёт5

Канье Уэст працягвае антысеміцкія размовы ў інтэрнэце і кажа, што ён нацыст9

Новая нейрасетка лакалізуе чалавека ці яго дом па фота знутры кватэры за секунды9

Чалы пра эканоміку: Нешта не ўзлятае «дальняя дуга», відаць, яна надта дальняя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог13

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць