Грамадства33

Алега Рудакова з жонкай арыштавалі на 30 сутак

Затрыманага ў Полацкім раёне былога кіраўніка таварыства беларускай культуры ў Іркуцку і ягоную жонку арыштавалі на 30 сутак. Пра гэта паведамляе «Позірк» са спасылкай на крыніцу, якая пажадала застацца неназванай.

Фота: БелТА

Рашэнне вынес суд Полацкага раёна і Полацка па арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў). Прычынай арышту сталі каментары Алега Рудакова і яго жонкі Вольгі ў інтэрнэце.

Паводле слоў крыніцы, Рудаковых затрымалі ў іх доме ў вёсцы Бяздзедавічы 24 жніўня.

«Міліцыя сказала, што іх адвязуць у горад «на размову» гадзіны на тры, таму яны не бралі з сабой зменных рэчаў і сродкаў гігіены. У выніку — 30 сутак кожнаму», — сказаў суразмоўца.

Алег Рудакоў нарадзіўся ў Беларусі, але больш за 30 гадоў пражыў у Расіі, стварыў і на працягу 17 гадоў узначальваў у Іркуцку таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага. У 2020 годзе канчаткова вярнуўся ў Беларусь.

Ягоная жонка Вольга вядзе майстар-класы па традыцыйным беларускім арнаменце ў полацкім Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я.

Каментары3

  • Ах
    25.08.2023
    Аху...
  • mikola
    25.08.2023
    idyioty.....bolei nima kago zatrymlivac ? Spaczuvaiu....
  • Алек. Ру
    26.08.2023
    Razumieju, što i erefija dalioka nie raj na ziamli, ale pierajaždžać u łukakancłahier hitlerauskaha maštabu- viaršynia, miakka kažučy, nierazumnaści.

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»10

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»

Усе навіны →
Усе навіны

«Адсядзеў за сына 40 сутак». Рабочы МТЗ адчуў сябе чалавекам у 2020-м. Вось як склалася яго жыццё далей1

Былы прэзідэнт ЗША Джымі Картэр памёр ва ўзросце 100 гадоў2

Казахстан адправіць чорныя скрыні з Azerbaijan Airlines у Бразілію

Гардон: Гарачая фаза вайны завершыцца ўжо заўтра26

У Жодзіне адкрылі краму з мерчам БелАЗа6

Некаторыя «заменнікі мяса» далёка не бясшкодныя для чалавека10

Бондараву абурылі слова Раство і зоркі НАТА на навагодняй елцы ў Мінску27

На вайне ва Украіне загінуў былы футбаліст зборнай Расіі10

Як зарабляць на YouTube пасля адключэння манетызацыі ў Беларусі? Гэта цалкам магчыма

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»10

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»

Галоўнае
Усе навіны →