Пра затрыманне Алега Рудакова з жонкай паведамляе «Вясна». Гэты чалавек вядомы перадусім як адзін з найбольш дзейных і паспяховых дзеячаў беларускай эміграцыі.
У 1996 годзе Алег Рудакоў стварыў і 17 гадоў узначальваў Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага — найбуйнейшае сярод чатырох дзясяткаў нацыянальна-культурных утварэнняў у рэгіёне і адну з самых актыўных у Расіі беларускіх суполак.
Апошнім часам мужчына жыў у Беларусі, у Полацкім раёне. Ён свядома здзейсніў сваю мару аб вяртанні на радзіму зімой 2020 года, калі яшчэ нічога не сведчыла пра тое, што неўзабаве Беларусь стане для грамадскіх актывістаў сапраўдным мінным полем.
Справу відэааператара Вячаслава Лазарава і яго жонкі Таццяны Пыцько перадалі ў абласны суд
На волю выйшаў палітвязень Валерый Панкратовіч
Апазналі па відэа з дзіцём на руках. Як экс-следчага і ягоную жонку асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту
«Здзекам не бачна канца». Паліна Шарэнда-Панасюк знайшлася ў рэчыцкім ізалятары
Каментары